«Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае…»

ІІІ Звычайная нядзеля, Год А (26.01.2019)

Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. Пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія, каб збылося сказанае прарокам Ісаем, які кажа: «Зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, на шляху марскім, за Ярданам, Галілея язычнікаў, народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло». З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: «Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». 

(Мц 4, 12–17)

«Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае…»

Многія людзі абураюцца, калі іх заклікаюць да пакаяння: «Кім вы мяне лічыце?!.. Што вы сабе дазваляеце?!.. Я не раблю і не рабіў нічога такога, за што трэба каяцца!..» Але знаходзяцца і тыя, хто сцвярджае, што жыццё чалавека, які не грашыць, зусім нецікавае і незмястоўнае. 

Нягледзячы на такія супярэчнасці, абодва погляды аб’ядноўвае нежаданне каяцца, якое вынікае з трагічнага неразумення таго, чым на самой справе з’яўляецца грэх, хоць і прызнаецца яго няправільнасць. Аднак першая катэгорыя людзей звужае паняцце граху толькі да ўчынкаў, якія свецкае заканадаўства лічыць крымінальным злачынствам і прадугледжвае за іх пакаранне. Другая ж, наадварот, пашырае паняцце граху амаль на ўсё тое, што звязана з адыходам ад прынятых нормаў або з прыемнасцямі, нават калі аб’ектыўна гэты адыход дапушчальны, а прыемнасці не нясуць зла самі па сабе. Адпаведна першая катэгорыя людзей, упэўненых ва ўласнай законапаслухмянасці, пераконвае сябе і іншых, што іх асоба і грэх — паняцці несумяшчальныя, а другая катэгорыя, адчуваючы сваю грэшнасць, суцяшаецца памылковаю думкаю, што толькі грэх дазваляе скаштаваць увесь смак жыцця, робіць яго паўнавартасным, дык ці варта пра гэта шкадаваць?

Аднак гэтыя апошнія нагадваюць хворае дзіця, якое не жадае лячыцца, бо хвароба дае пэўныя прывілеі — магчымасць не хадзіць у школу і не выконваць нейкія хатнія абавязкі, як здаровыя равеснікі, але забываецца, што іншыя дзеці, апроч узгаданых «непрыемнасцяў», могуць рабіць шмат чаго іншага, што хвораму недаступна.

Карысна параўнаць грэх з хваробаю, гэта можа дапамагчы і першай катэгорыі людзей, бо, як кажуць, няма абсалютна здаровых людзей, ёсць недастаткова даследаваныя. Тое, што чалавек не заўважае ў сабе нейкай сур’ёзнай небяспечнай хваробы, зусім не азначае, што да здароўя можна ставіцца абыякава, што яму нічога не пагражае і ні прафілактыка, ні медыцынскі кантроль непатрэбныя.

Пан Езус прыйшоў на зямлю, каб вылечыць людзей ад духоўных хваробаў і немачаў, і сваім прыходам наблізіў Нябеснае Валадарства, у святле якога гасне самы яскравы і прывабны бляск часовых прыемнасцяў, і выяўляецца самы ўкрыты грэх. 

Застаецца толькі прызнаць у сабе недахоп святасці і карыстацца дапамогаю Боскага Лекара, выконваючы ўсе Яго прадпісанні. У гэтым і ёсць сэнс пакаяння, да якога заахвочвае Божае Слова. 


Айцец Міхал Ермашкевіч ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла