«Бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану…»

Свята Ахвяравання Пана, Год А (02.02.2020)

А калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану, — як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; — і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або двух галубіных птушанят.

Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля».

А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І благаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў».

Была таксама там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі старым узросце і пражыла з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, пастамі і малітвамі служачы Богу ўдзень і ўначы. Яна таксама прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема.

Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім.

(Лк 2, 22–40)

 

«Бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану…»

Сёння прапаную вам паразважаць над таямніцай Ахвяравання Пана разам з айцом Маркам Урбаноўскім. Вось урывак з яго кнігі «Ружанец з благаслаўлёным Фра Анджэліко», якая выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» сярод матэрыялаў ІІІ Ружанцовага кангрэсу, што праводзіўся ў Магілёве ў 2019 годзе. 

«Паводле Закону, першы сын, які нараджаўся ў сям’і, належаў Богу. Бацькі павінны былі “выкупіць” сваё дзіця ў святыні. Святы Лука не гаворыць, што Марыя і Юзаф “выкупілі” Езуса, а піша, што яны прынеслі Яго ў святыню, каб прадставіць Пану. Гэтак падкрэсліваецца, што першародны Сын належыць Богу.

Езуса не трэба было “выкупляць” у Бога, Ён спрадвеку належаў Яму. Усё зямное існаванне Хрыста — гэта вяртанне да Айца, туды, адкуль Ён прыйшоў: “Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет. Зноў пакідаю свет і іду да Айца” (Ян 16, 28). Мы таксама належым Богу, нашаму Стварыцелю. Усё зямное жыццё людзей — гэта вяртанне да Таго, Хто стаў нашым пачаткам і крыніцаю нашага жыцця. Вяртанне да Бога — гэта штодзённае адданне сябе Яму, падобна як адбываецца падчас Эўхарыстыі, калі разам з Хрыстом мы ахвяруем сябе Богу на алтары, каб атрымаць ад Яго жыццё. 

Прарок Сімяон разумее, што пасланніцтва Езуса цесна звязанае з пасланніцтвам Марыі, і яны ўтвараюць еднасць. Пакліканне Езуса — гэта пакліканне Марыі: “Праз Тваю душу пройдзе меч”. Кожны ўдар молата, што ўбівае цвікі ў ногі Езуса, — гэта ўдар у сэрца Марыі. Кожнае цярпенне Езуса — гэта Яе цярпенне. Меч — гэта крыж, які будзе змешчаны ў Яе сэрцы. Сэрца Марыі, прабітае мечам, — гэта вобраз Касцёла. Заданне Касцёла — дапаўняць цярпенні Хрыста, ісці шляхам Крыжа. Марыя першая прайшла гэтым шляхам разам з Езусам. Трэба прыняць удзел і ў смерці, і ва Уваскрасенні Хрыста, каб дасягнуць збаўлення». 


Падрыхтаваў айцец Раман Шульц ОР

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла