Пілігрымкі і духоўныя падарожжы ў 2020 годзе

Дарагія чытачы, прапануем вашай увазе пілігрымкі і падарожжы, куды запрашаюць Piligrymka.by, а таксама кс. Дзяніс Шастаковіч MSF, які служыць ва Уздзе.


Piligrymka.by прапануе правесці гэты год у незабыўных духоўных падарожжах з малітвай і прыемнай кампаніяй. У нас вы заўсёды знойдзеце патрэбныя малітвы і размовы на розныя жыццёвыя тэмы, якімі кіруе святар.

Бельгія

Пачынаем з пілігрымкі ў Банэ (Бельгія), нацыянальны Марыйны санктуарый. Наведваем Ліхень, Берлін, Брусэль, Гент, Бруге, Амстэрдам, парк кветак у Кёкенхофе. 

Час: 17–25 красавіка 2020 г.

Рым, Ватыкан

Пілігрымка ў Рым і Ватыкан з наведваннем Чэнстаховы, Вены, Венецыі і Браціславы.

Час: 30 красавіка – 8 мая 2020 г.

Рым, Ватыкан

Агульнанацыянальная пілігрымка ў Рым з нагоды 100-годдзя нараджэння св. Яна Паўла ІІ са святой Імшой з Рымскім Папам Францішкам у Ватыкане.

Час: 13–22 мая 2020 г.

Грэцыя

Пілігрымка ў Грэцыю з наведваннем Вены, Рыма, Бары, Афінаў, Метэораў, Салонікаў, Скоп’я, Бялграда, Будапешта.

Час: 12–25 чэрвеня 2020 г.

Вандроўка па Еўропе

Пілігрымкі на Мальту, у Францыю (Люрд), Швецыю, Боснію і Герцагавіну (Меджугор’е), Чэхію і Славакію (зямля св. Кірыла і Мяфодзія) і многія іншыя.

Ізраіль

Пілігрымка ў Ізраіль з рознымі экскурсіямі і адпачынкам на Мёртвым, Галілейскім і Міжземным морах.

Час: 26 красавіка – 3 мая 2020 г. Вылет з Мінска.

Фаціма

Пілігрымка да Маці Божай у Фаціме з наведваннем Ліхеня, Кёльна, Парыжа, Люрда, Сант’яга дэ Кампастэла, Фацімы, Лісабона, Барселоны, Падуі і Чэнстаховы.

Час: 28 верасня – 13 кастрычніка 2020 г.

Мексіка

Незабыўная пілігрымка ў Мексіку да Маці Божай Гвадэлупскай, святыні ўсёй Лацінскай Амерыкі. Пазнаёмімся з культурнай спадчынай Мексікі дахрысціянскага перыяду і гісторыяй хрысціянства ў Новым Свеце. Наведаем самую вялікую базіліку дзвюх Амерык у Мехіка, санктуарый у Гвадэлупе, Пуэбла (улюбёны горад Яна Паўла ІІ), піраміды ацтэкаў, Тэатыўакан, Сачымілька, Кэрэтара, Таска, касцёл Маці Божай Тананцінтла. Пасля насычанай праграмы запланаваны трохдзённы адпачынак у Акапулька на Ціхім акіяне.

Час: 22 лістапада – 4 снежня 2020 г.

 

Каб узяць удзел у пілігрымцы, патэлефануйце нам: Velcom (29) 6020098, МТС (29) 7080078. Усе праграмы пілігрымак — на сайце www.piligrymka.by

Даведка пра арганізатараў

Рыма-каталіцкая парафія св. Я. Кунцэвіча ў г. п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту, у Ізраіль і Мексіку. Каардынатар пілігрымак — кс. Вячаслаў Барок. Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

 

Кс. Дзяніс Шастаковіч MSF запрашае ў пілігрымкі за мяжу, якія спалучаюць у сабе турыстычнае наведванне розных мясцін, а таксама духоўную праграму са святою Імшою і малітваю.

Паездка ў Польшчу

Чэнстахова — Кальварыя Зебржыдоўская — Вадавіцы — Непакалянаў

Усяночнае чуванне перад цудатворнай іконай Чэнстахоўскай Багародзіцы. Запланавана наведванне месца нараджэння св. Яна Паўла ІІ у Вадавіцах.

Час: 16–19 ліпеня 2020 г.

Львоў і «Залатая падкова Львоўшчыны»

У Львове ніколі не бывае сумна. Асаблівай увагі заслугоўваюць цудоўныя львоўскія святыні — у горадзе налічваецца больш за 30 цэркваў, касцёлаў і сабораў. Але гэта далёка не ўсё, што мы прапануем. У гэтым годзе нас чакае знаёмства з «Залатой падковай» Львоўшчыны — Алескі, Падгарэцкі і Залачэўскі замкі.

Падчас паездкі мы пастараемся ўлічыць духоўныя, гастранамічныя, культурныя пажаданні ўдзельнікаў, каб кожны атрымаў шмат пазітыўных эмоцый і вярнуўся дадому з новымі сіламі і жаданнем зноў ездзіць з намі ў пілігрымкі.

Час: 18–22 чэрвеня 2020 г.

Санкт-Пецярбург + Пецяргоф

Наша экскурсія ў Санкт-Пецярбург мае строга выбудаваную праграму, каб наведаць максімальную колькасць месцаў і зрабіць паездку займальнай і пазнавальнай. Трохдзённая праграма прадугледжвае святыя Імшы, наведванне святынь, Эрмітажа, прагулкі па горадзе, экскурсію ў Пецяргоф.

Час: 25–29 чэрвеня 2020 г.

Кіеў — сэрца Украіны

Сафійскі сабор, Кіева-Пячэрская лаўра, Залатыя вароты — тысячы людзей з усяго свету прыязджаюць у Кіеў, каб на свае вочы ўбачыць гэтыя вялікія тварэнні і захапіцца іх прыгажосцю.

Час: 9–13 чэрвеня 2020 г.

Кантакты для запісу:

Тэл.\Вайбер\Вотцап — кс. Дзяніс +375 (25) 771 00 80, Вікторыя +375 (25) 512 30 94, Ганна + 375 (25) 732 87 44.

 
старые отсос по звонку. Гифки. кабинет врача Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла