Шчаслівая сям’я: 8 парадаў ад папы Францішка

Папа Францішак праяўляе вялікую ўвагу да інстытута сям’і. У сваіх публічных выступах ён часта звяртаецца да гэтай тэмы і дзеліцца вельмі карыснымі парадамі пра тое, як захаваць сужэнства, як зрабіць яго шчаслівым і гарманічным. Лепшыя 8 парадаў пантыфіка для ўдасканалення сямейнага жыцця сабрала выданне Rome Reports.


Парада №1: «Я заўсёды даю маладым сужэнцам такую параду: спрачайцеся столькі, колькі хочаце. Калі лётаюць талеркі, няхай лётаюць. Але ніколі не заканчвайце дзень без прымірэння. Ніколі!»

Парада №2: «Не абавязкова звяртацца да ААН, каб устанавіць мір у доме. Невялікі жэст, праяўленне клопату, слова „вітаю“ — гэтага дастаткова!»

Парада №3: «Біблія не прызначана для таго, каб ляжаць на паліцы, яна для таго, каб мець яе пад рукой. Яна — для чытання, штодзённага, індывідуальнага або ў групе, мужам і жонкаю, бацькамі і дзецьмі. Магчыма, ноччу, асабліва ў нядзелю. Так сям’я можа рухацца наперад са святлом і моцаю Божага слова!»

Парада №4: «Сужэнства — гэта прыгода, поўная выклікаў. Часам цяжкае, часам канфліктнае, але гэта — жыццё».

Парада №5: «Культура камфорту ў апошняе дзесяцігоддзе пераконвае нас у тым, што лепш наогул не мець дзяцей! Можна ісці даследаваць гэты свет, ездзіць у адпачынак, мець загарадны дом, можна жыць без клопатаў. Так, калі ў сям’і ёсць дзеці, часам жыццё можа быць складаным. Але не бойцеся кінуцца ў прыгоду бацькоўства і мацярынства».

Парада №6: «Калі я спавядаю маладыя пары, яны расказваюць мне пра сваіх дзяцей. Я заўсёды пытаюся: „Ці ёсць ў цябе час пагуляць са сваімі дзецьмі?“ І часта бацька адказвае мне: „Айцец, калі я раніцаю выходжу на працу, яны яшчэ спяць, а калі я вечарам вяртаюся дадому, яны ўжо спяць“. Гэта не жыццё».

Парада №7: «Многія дзеці і моладзь марнуюць час на дарэмныя заняткі: сядзяць у інтэрнэце, гуляюць у смартфонах, глядзяць серыялы. Тэхналогіі пакліканы рабіць нашае жыццё лягчэйшым і паляпшаць якасць жыця. Але яны часта адцягваюць нас ад таго, што сапраўды важна».

Парада №8: «Адна з самых лепшых рэчаў у сям’і, у нашым жыцці — гэта абдымаць дзіця і дазваляць сябе абняць пажылым людзям».


Паводле: end.of.by
Фота: 
Watykan, marzec 2016 r. / fot. AP / FOTOLINK

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла