Усё паходзіць знутры

Шостая звычайная нядзеля, Год А (16.02.2020)

Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам: калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

Вы чулі, што было сказана продкам: Не забівай; а хто заб’е, падпадае пад суд. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд.

Вы чулі, што сказана: Не распуснічай. Я ж вам кажу: кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы сваім.

Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не прысягайце наогул.

І няхай будзе слова вашае “так-так”, “не-не”. А што звыш гэтага, тое ад злога. 

 (Мц 5, 20–22а. 27–28. 33–34а. 37)

Усё паходзіць знутры

Пан Езус каментуе Закон. Каментаваць яго — адвага. Здаецца, што Закон ёсць Закон, і няма чаго там каментаваць. Аднак жа Пан Езус гэта робіць і да таго ж, каментуючы, пазбягае казуістыкі. Казуістыка — рэч даволі зручная і прыемная, часам нават калі яна злая, бо ёю можна займацца колькі заўгодна, прыводзячы рэальныя і прыдумваючы нерэальныя прыклады. Але Пан Езус, размаўляючы пра Закон, каментуе яго зусім на іншым узроўні. Ён уваходзіць у самую сутнасць. У нутро чалавека. І гаворыць, што ўсё пачынаецца менавіта там. Тое, што звонку, сведчыць  толькі пра тое, што ўнутры.  

Напэўна, нам хацелася б, каб было наадварот, каб можна было назваць некага «дурнем» таму, што ён сапраўды дурань. Аднойчы, калі падчас нейкай вулічнай дэманстрацыі паліцыя арыштавала юнака, які выцягваў з ходніка кавалкі брука і шпурляў камянямі ва ўсё і ва ўсіх, хто быў на супрацьлеглым баку барыкадаў, юнак казаў, што «камяні яго спакусілі» гэта зрабіць. Вось няшчасны — камяні спакусілі. 

Тое, як мы глядзім адно на аднаго і якія ўжываем словы, звяртаючыся адно да аднаго, залежыць толькі ад нас, бо ўсё нараджаецца ў нашых уласных сэрцах. Трэба браць на сябе адказнасць не толькі за знешнія ўчынкі, але і за тое, што дзеецца ўнутры нас. Не надвор’е адказвае за маё самаадчуванне. Я сам адказны за яго, нават тады, калі надвор’е неспрыяльнае. Не служба аховы здароўя нясе адказнасць за стан майго здароўя. Гэта я за яго адказны, нават тады, калі службе аховы здароўя няма да яго справы. Гэта не злыя людзі адказваюць за словы, якія я прамаўляю. Я сам адказны за тое, што кажу, нават тады, калі людзі даюць падставы гаварыць пра іх не надта прыемныя рэчы. 

А што ж наконт прысягаў? «Не прысягайце наогул». Часам мы прысягаем і лічым, што гэта добра, бо сведчыць пра нашую шляхетнасць, рашучасць, годнасць, а таксама накладае абавязкі, матывуе і заклікае да парадку. Цікава. Можа, прысягі — гэта Божая прэрагатыва? А як нам можна прысягаць? Можна ў той меры, у якой мы ўсведамляем, што ў сэрцы можа з’явіцца таксама і матывацыя парушыць прысягу. 


Айцец Тамаш Галонка ОР
Пераклад з польскай мовы Юліі Шэдзько
Паводле партала W Drodze

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла