«Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец Ваш Нябесны…»

Сёмая звычайная нядзеля, Год А (23.02.2020)

Вы чулі, што сказана: «Вока за вока і зуб за зуб». А Я вам кажу: не адплачвайце злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. Калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, давай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе.

Вы чулі, што сказана: «Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго». А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Калі ж вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны. 

(Мц 5, 38–48)

«Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец Ваш Нябесны…»

Праціўнікі хрысціянства здаўна выкарыстоўвалі словы Пана Езуса аб падстаўленай шчаце як доказ памылковасці Яго вучэння, знак слабасці, пасіўнасці, патурання несправядлівасці. Ды і самі хрысціяне часта маюць праблемы з разуменнем гэтых словаў, бо, калі разумець іх літаральна, гэта можа мець непрыемныя наступствы. Аднак такое разуменне вынікае з вельмі павярхоўнага і няўважлівага чытання Евангелля і занадта «матэрыяльнага» ўспрымання словаў, якія датычаць духоўных справаў. Увесь Новы Запавет прасякнуты любоўю да бліжняга, а яна немагчымая без канкрэтных мужных і рашучых учынкаў, скіраваных на тое, каб абараніць бліжняга ад зла, і найперш — ад унутранага зла, нашмат больш небяспечнага для душы, чым знешнія негатыўныя фактары. 

Удар менавіта па шчацэ — гэта сімвал знявагі, а натуральнае жаданне адплаціць крыўдзіцелю найчасцей выкліканае пакрыўджаным самалюбствам, якое лёгка перарастае ў пыху. Таму «падставіць другую шчаку» — азначае «падставіць пад удар» першы з галоўных грахоў, не даць яму ўмацавацца і не правакаваць далейшае развіццё чужой агрэсіі, бо, адказваючы злом на зло, яго нельга перамагчы: гэтак зло толькі павялічыцца. 

Адпаведна і заклік «аддаць плашч» азначае вызваліцца ад хцівасці і прывязанасці да матэрыяльных рэчаў, асабліва калі яны закрываюць духоўныя далягляды. Ідучы «дзве мілі», мы перамагаем уласную ляноту, нежаданне выдаткаваць свой час і сілы для бліжняга, пазбаўляемся абыякавасці, эгаізму і г.д.

Безумоўна, сам Богачалавек, які дае гэтыя парады, вольны ад унутранага зла і граху. Тым не менш, Ён дае нам найлепшы прыклад таго, як перамагаць зло дабром. Больш за тое, сам Нябесны Айцец не спяшаецца адплочваць людзям за знявагі, хоць мы становімся ўсё больш амаральнымі: парушаем запаведзі, не жадаем лічыцца з Божымі праўдамі, адсоўваем рэлігію на задворкі жыцця. Бог разумее, што ашуканыя злым духам людзі дапускаюць усё гэта, бо іх імкненне да дабра неакрэсленае: яны не ведаюць, дзе шукаць дабра і якое яно, і такім чынам самі становяцца ахвярамі зла. Калі мы ўсвядомім гэты факт і будзем ўлічваць яго ў сваіх стасунках з бліжнімі, то гэтак мы будзем набліжацца да Божай дасканаласці, да якой заклікае нас Яго Сын. Боская годнасць не апускаецца да дробнай помсты, яна вышэй за ўсялякія крыўды, яе не знішчыць зямная злосць, бо ў яе аснове ляжаць вечныя каштоўнасці. Імкненне да іх з дапамогаю сакрамэнтальнай ласкі дае чалавеку рэальную магчымасць узняцца над марнасцю, вучыцца шчыра прабачаць усе крыўды і адрозніваць сапраўднага ворага чалавечага роду ад яго ахвяраў, бо ён іх рукамі жадае павялічваць колькасць іншых ахвяраў. Гэтак мы здолеем ажыццяўляць заклік Пана Езуса: «Будзьце дасканалымі, як даскналы Айцец ваш Нябесны». 


Айцец Міхал Ермашкевіч ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла