«Дай Мне піць…»

ІІI нядзеля Вялікага посту, Год А (15.03.2019)

Ён прыйшоў у самарыйскі горад званы Сіхáр, паблізу зямлі, якую даў Якуб Юзафу, свайму сыну. Была там студня Якуба. Езус, стомлены дарогай, сядзеў пры студні. Было каля шостай гадзіны. Прыйшла жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Кажа ёй Езус: «Дай Мне піць». Вучні ж Ягоныя адышлі ў горад купіць ежы. Жанчына самаранка сказала Яму: «Як Ты, юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны самаранкі?» Бо юдэі не маюць зносін з самаранамі. Езус сказаў ёй у адказ: «Калі б ты ведала дар Божы і хто кажа табе: “Дай мне піць”, то прасіла б у Яго, і Ён бы даў табе жывой вады». Жанчына кажа Яму: «Пане, у Цябе і зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая. Адкуль жа ў Цябе вада жывая? Няўжо ты большы ад айца нашага Якуба, які даў нам гэтую студню і сам з яе піў, і сыны яго, і статкі яго?» Езус сказаў ёй у адказ: «Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае». Жанчына сказала Яму: «Пане, дай мне гэтай вады, каб я не мела больш прагі і не прыходзіла сюды чэрпаць». Ён адказаў ёй: «Ідзі, пакліч свайго мужа і вяртайся сюды». Жанчына сказала ў адказ: «У мяне няма мужа». Адказаў ёй Езус: «Добра ты сказала, што ў цябе няма мужа. Бо мела ты пяць мужоў, а той, каго цяпер маеш, не муж табе. Праўдзіва ты гэта сказала». Жанчына кажа Яму: «Пане, я бачу, што Ты прарок. Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца». Кажа ёй Езус: «Вер Мне, жанчына, што надыходзіць гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. Вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце. Мы пакланяемся таму, каго ведаем, бо збаўленне — ад юдэяў. Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе». Жанчына кажа Яму: «Я ведаю, што прыходзіць Месія, якога называюць Хрыстом. Калі Ён прыйдзе, абвесціць нам усё». Кажа ёй Езус: «Гэта Я, што гавару з табою». 

У гэты момант прыйшлі вучні Ягоныя і дзівіліся, што Ён размаўляе з жанчынай, аднак ніводзін не спытаўся: «Чаго Ты хочаш?» або: «Чаму Ты гаворыш з ёю?» Тады жанчына пакінула свой збан і адышла ў горад, і казала людзям: «Ідзіце, паглядзіце на чалавека, які расказаў мне ўсё, што я зрабіла. Ці не Хрыстус Ён?» Яны выйшлі з горада і пайшлі да Яго. 

Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Раббі, еш». Але Ён сказаў ім: «Я маю для спажытку ежу, якой вы не ведаеце». Тады вучні сказалі адзін аднаму: «Ці нехта прынёс Яму есці?» Кажа ім Езус: «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу. Ці ж не кажаце вы: “Яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво?” А Я кажу вам: падыміце вашыя вочы і паглядзіце на нівы, як пабялелі яны ўжо для жніва! Жнец ужо атрымлівае плату і збірае плён для жыцця вечнага, каб разам цешыліся сейбіт і жнец. Бо ў гэтым праўдзівае выслоўе: адзін сее, а другі жне. Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі. Іншыя папрацавалі, а вы ўвайшлі ў працу іхнюю». 

Многія самаране з горада гэтага паверылі ў Яго дзякуючы слову жанчыны, якая сведчыла: «Ён расказаў мне ўсё, што я зрабіла». Таму, калі прыйшлі да Яго самаране, прасілі Яго застацца з імі. І Ён прабыў там два дні. І яшчэ больш людзей паверыла дзякуючы Ягонаму слову. А жанчыне казалі: «Мы верым ужо не дзеля твайго апавядання, бо самі пачулі і ведаем, што Ён сапраўды Збаўца свету!»

(Ян 4, 5–42)

«Дай Мне піць…»

Здараюцца сустрэчы, якія перамяняюць усё жыцце. Напэўна такой сустрэчай стала размова Езуса з самаранкай з сённяшняга нядзельнага Божага слова. Паразважаем, ці можа ўвогуле сустрэча з Богам прайсці, як нешта звычайнае, не паўплываўшы на чалавека? Ці сустракалі вы Бога так, як сустрэла Яго самаранка? А можа, сустрэча з Ім адбылася, а вы гэтага не заўважылі? Прыгледзімся ўважлівей да сённяшняга Евангелля, каб убачыць як прыходзіць Бог і як Яго распазнаць.

Сустрэча з самаранкаю была вельмі асабістай, Бог сустрэўся з чалавекам сам-насам. Ёсць толькі Езус і самаранка, навокал зусім няма людзей, нават вучні пайшлі купіць ежы. Жанчына сустракае Хрыста ў межах сваёй штодзённасці: магчыма, яна кожны дзень вось так прыходзіла па ваду ў адную і тую ж гадзіну, пакуль урэшце не ўбачыла Езуса. 

Пан Езус першы пачаў размову, разбураючы ўмоўнасці, што існавалі ў тыя часы — не было прынята, каб мужчыны гутарылі з незнаёмымі жанчынамі, а тая была яшчэ і самаранкаю. Сама яна наўрад ці распачала б размову. Вось ініцыятыва Бога. Нашыя словы — адказ на Божае запрашэнне. Далей Пан Езус «раскопвае», альбо, лепш сказаць, ачышчае крыніцу ў сэрцы гэтай жанчыны, робячы гэта лагодна, як можа толькі Бог. Дзякуючы пакоры і шчырасці («У мяне няма мужа») з сэрца гэтай жанчыны выплылі крыніцы жывой вады сведчання.

Сустрэча з Богам невычэрпная як крыніца. Але істотна, каб кожны з нас прыйшоў да студні, дзе адпачывае Езус, пачуў Яго просьбу: «Дай Мне піць» і захацеў працягваць шчырую размову з Хрыстом.


Айцец Павел Мажэйка ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла