Пастыры, якія пахлі авечкамі. Папа моліцца за памерлых святароў

Яны заразіліся, бо не баяліся ісці да сваіх вернікаў з пастырскім служэннем. Прынамсі, 50 святароў у Італіі ўжо памерлі ад каранавіруснай інфекцыі, і папа Францішак маліўся за іх сёння раніцай.


Учынак аднаго са святароў, якія загінулі з-за COVID-19, ужо параўноўваецца з пакутніцкай смерцю святога Максімільяна Кольбэ. Як і святар-францішканін, ксёндз Джузэпэ прысвяціў сваё жыццё выратаванню іншага чалавека.

Гаворка ідзе пра 72-гадовага ксяндза Джузэпэ Берардэлі з Фіёрана каля Бергама. Калі высветлілася, што ён заразіўся каранавірусам COVID-19, парафіяльная супольнасць купіла для яго апарат вентыляцыі лёгкіх, тым больш, што ў святара ў мінулым былі праблемы са здароўем. Аднак ён адмовіўся прыняць гэты падарунак для сябе, хаця і меў у ім патрэбу, і па сваёй волі адправіў медыцынскае абсталяванне пацыенту, маладзейшаму за яго. Неўзабаве святар памёр у шпіталі Лаўрэ ў дыяцэзіі Бергама на поўначы Італіі.

«Ён быў святаром, які слухаў, умеў выслухаць таго, хто да яго звяртаўся, ведаў, што чалавек можа разлічваць на яго дапамогу»

― пазялілася сваімі ўспамінамі пра кс. Джузэпэ мэр Фіёрано, дзе святар быў пробашчам шмат гадоў. Вернікі будуць успамінаць яго як надзвычай жыццярадаснага чалавека, адданага душпастырскай працы, які таксама меў талент эканаміста і дар вырашаць усе фінансавыя цяжкасці.

Як піша газета Avvenire, ксёндз Дж. Берардэлі ― адзін з прынамсі 50-ці святароў, якія ўжо памерлі ад каранавіруснай інфекцыі. Журналісты вызначылі, што малодшаму з іх было 45 гадоў, а старэйшаму ― 104.

Сапраўднай драмай сённяшняй сітуацыі з'яўляецца той факт, што, нягледзячы на вялікую самаахвярнасць, яны памерлі ў адзіноце і без пахавання. У рэгіёнах, такіх як Бергама, так шмат памерлых, што іх хаваюць амаль масава, без ніякіх развітальных цырымоній.

Журналісты Avvenire называюць усіх памерлых святароў «пастырамі, якія пахлі авечкамі», ― спасылаючыся на вядомую фразу папы Францішка. Пераважная большасць духавенства, што загінула з-за COVID-19, служыла вернікам да апошняй хвіліны свайго жыцця: лежачы на ложку, яны падтрымлівалі лекараў і медсясцёр, спавядалі хворых, па меры сілаў дапамагаючы тым, каму было можна памагчы.

«Спіс іх імёнаў доўгі, і пералік іх на самай справе нагадвае літанію» ― піша італьянская газета Corriere della Sera.

Сёння падчас ранішняй Імшы у Доме святой Марты папа Францішак атуліў іх малітваю, далучыўшы да яе таксама памерлых лекараў і медсясцёр: «Памолімся за памерлых з-за каранавіруса святароў, лекараў і медсясцёр, якія заразіліся і адышлі, служачы хворым. Давайце падзякуем Богу за прыклад іх гераізму, які яны пакінулі нам у служэнні хворым».

Вечны адпачынак дай ім, пане...


 Пераклад з польскай мовы
Паводле: stacja7.pl (ad, Corriere.it, KAI/Stacja7)

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла