2013 май

«Пане, я не варты»

Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам мы паразважаем у дзявятую звычайную нядзелю (2.06.2013) пра адзін з дароў Духа Святога — дар боязі Божай. Задумаемся, што значыць: «дрыжаць перад абліччам Божым» і чаму перад святой Камуніяй мы паўтараем словы рымскага сотніка з Евангелля паводле святога Лукі?

Падрабязней...

Асвячэнне парафіяльнага касцёла

18 траўня ў Віцебску адбылося асвячэнне парафіяльнага касцёла Святога Духа, аднаго з трох новапаўсталых у абласным цэнтры пасля ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі. Ва ўрачыстасці з нагоды асвячэння святыні ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дэлегацыя супольнасці сёстраў Езуса Міласэрнага з Польшчы, вернікі Віцебска, госці з Італіі і Швейцарыі.

Падрабязней...

Праграма перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

У Беларусі перэгрынацыя распачнецца 1 чэрвеня ў мінскай архікатэдры, а завершыцца ў катэдральным касцёле Віцебска 28 жніўня. Падчас падарожжа па Беларусі на працягу трох месяцаў перад рэліквіямі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса амаль у кожным касцёле будуць наладжаны начныя чуванні. Рэліквіярый будзе дасяжны для вернікаў практычна 24 гадзіны ў суткі. 

Падрабязней...

Чэрвеньскі нумар «Ave Maria»: пра святых заступнікаў у нашым жыцці

Сёлета чэрвень рыхтуе прыемныя перажыванні для каталіцкіх вернікаў, а для супрацоўнікаў часопіса «Ave Maria» — радасныя клопаты ў падрыхтоўцы матэрыялаў, прысвечаных важнай падзеі ў нашай краіне — перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.

Падрабязней...

Мая родная вёсачка Будслаў

У кожнага чалавека ёсць куточак на зямлі, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшло яго бестурботнае дзяцінства, месца, з якім звязаны шчаслівыя моманты яго жыцця. У мяне таксама  ёсць родны куточак — вёсачка, дзе я нарадзілася, дзе праходзіць маё вясёлае і шчаслівае дзяцінства. Гэта мая родная вёсачка Будслаў.

Падрабязней...

Шукаючы праўды, не забываймася пра любоў

У чарговым матэрыяле рубрыкі «Стол Божага слова» прапануем вам  паразважаць над Евангеллем на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. На гэты раз нашым правадніком па старонках Святога Пісання з’яўляецца айцец Міхал Ермашкевіч OP, які дапаможа нам наблізіцца да вялікай таямніцы Бога ў трох Асобах.

Падрабязней...

Подых любові

 У рубрыцы «Стол Божага слова» прапануем разам з айцом Тамашам Мікам ОР паразважаць над Евангеллем на нядзелю Спаслання Духа Святога. Чытанне святога Евангелля паводле Яна (Ян 20, 19–23)

Падрабязней...

Новыя кнігі выдавецтва «Pro Christo»

Марыйны месяц май стаў даволі плённым у дзейнасці выдавецтва «Pro Christo». У пэўнай ступені гэта звязана з правядзеннем шматлікіх акцый у жыцці Каталіцкага Касцёла: менавіта на гэты месяц прыпала святкаванне 75-й гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі, пярэдадзень агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, штогоднія маёвыя набажэнствы і, па традыцыі, прыняцце дзецьмі першай святой Камуніі.

Падрабязней...

Святы Андрэй Баболя і наш час

Кніга «Апостал Палесся» падрыхтаваная з нагоды 75 гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі. Тэксты паэмаў, у арыгінале напісаныя лацініцаю, падаюцца ў кнізе ў кірылічнай транскрыпцыі, а таксама ў выглядзе факсіміле машынапісных старонак са сшытка Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Гэтыя тэксты і іх багаты вобразны змест — яшчэ адно сведчанне таго, што Андрэй Баболя на працягу стагоддзяў заставаўся жывым у народнай памяці.

Падрабязней...

Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса — наша настаўніца ў малітве

З нагоды агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў выдавецтве «Pro Christo» падрыхтаваны малітоўнік «Маё пакліканне — гэта любоў», які ўяўляе сабой пераклад польскага выдання «Z ufnością i miłością. Módlmy się ze świętą Teresą od Dzieciątka Jezus» (Kraków, 2005).

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла