Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса — наша настаўніца ў малітве

З нагоды агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў выдавецтве «Pro Christo» падрыхтаваны малітоўнік «Маё пакліканне — гэта любоў», які ўяўляе сабой пераклад польскага выдання «Z ufnoscia i miloscia. Modlmy sie ze swieta Teresa od Dzieciatka Jezus» (Krakow, 2005).

Кніга адметная тым, што ў ёй не толькі пададзеныя тэксты малітваў, але і прапануюцца глыбокія духоўныя разважанні. За аснову гэтых разважанняў узятыя афарыстычныя ўрыўкі з твораў святой Тэрэзы, з яе рукапісаў і лістоў.  Такім чынам пабудаваныя:
• «Ружанец Найсвяцейшай Панны Марыі»;
• «Крыжовы шлях са святою Тэрэзаю ад Дзіцяткі Езуса», «Крыжовы шлях любові і даверу»;
• «Навэнна аб пазнанні і захаванні галоўных праўдаў веры», навэнна «Духоўная падрыхтоўка да прысвячэння сябе Міласэрнай Любові».

У малітоўнік таксама ўключаныя 3 тэксты літаній да святой Тэрэзы; малітвы, складзеныя ёю, і малітвы, звернутыя да яе. Гэтае выданне не толькі дапаможа падрыхтавацца і глыбока перажыць перэгрынацыю рэліквій святой Тэрэзы па парафіях Беларусі, але і дапаможа цярпліва ставіцца да выпрабаванняў, любіць прыніжэнне і ўласную мізэрнасць — адным словам, адкрые душы «малы шлях» гэтай святой, які вядзе да вялікай любові.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней