Новыя кнігі выдавецтва «Pro Christo»

Марыйны месяц май стаў даволі плённым у дзейнасці выдавецтва «Pro Christo». У пэўнай ступені гэта звязана з правядзеннем шматлікіх акцый у жыцці Каталіцкага Касцёла: менавіта на гэты месяц прыпала святкаванне 75-й гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі, пярэдадзень агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, штогоднія маёвыя набажэнствы і, па традыцыі, прыняцце дзецьмі першай святой Камуніі. Да таго ж, нездарма гэта месяц Маці Божай, якая заўжды дапамагае несці Добрую Вестку і хрысціянскую надзею ўсім, хто да гэтага імкнецца.


Такім чынам, прапануем вам пазнаёміцца
з навінкамі выдавецтва «Pro Christo»,
а менавіта:


• зборнікам «Маёвых разважанняў» з нагоды Года веры і 75-й гадавіны кананізацыі св.Андрэя Баболі;

• кнігай «Крыж і Пасха» с. Нунэ Цітаян MSF, выдадзенай у серыі «Мая вера»;

• дзіцячай кнігай кс. Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам»;

• малітоўнікам «Маё пакліканне — гэта любоў», складзеным з нагоды агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса;

• нарысам Язэпа Янушкевіча «Апостал Палесся: святы Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы», да выдання якога далучаныя невядомыя раней тэксты паэмаў славутага песняра Беларусі, прысвечаных Андрэю Баболю.


Запрашаем у кнігарню «Духоўная кніга» на вул. М. Багдановіча, 25.
Даведкі можна атрымаць па тэлефоне: 8 (017) 293 17 50
Жадаем прыемнага чытання!

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла