2013 чэрвень

«Радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах»

Разам з айцом дамініканцам Раманам Шульцам ОР прапануем паразважаць над тым, што значыць быць вучнем Хрыста, і каго з нас асабліва датычыць гэтае пакліканне. Паспрабуем вызначыць, якое месца ў нашым зямным жыцці павінны займаць нябесныя справы і даведаемся, якія імёны будуць запісаныя ў нябёсах напрыканцы часоў.

Падрабязней...

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу «Будслаў — прызнанне ў любові»

Падышоў да завяршэння конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», які праводзіўся ў часопісе «Ave Maria» напярэдадні святкавання 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 6 ліпеня ў Будславе падчас юбілейных урачыстасцяў, перад галоўнаю святою Імшою на 11.00. Дыпломы будзе ўручаць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Падрабязней...

У нашы дзіцячыя сэрцы таксама любоў твая льецца

Дзеці з парафіі святога Андрэя Апостала з г.п. Нарач прынялі ўдзел у парафіяльным конкурсе, прысвечаным Будславу. Іхнія працы – таксама прыемны ўнёсак на хвалу Апякункі Беларусі, Маці Божай Будслаўскай.

Падрабязней...

Стол Божага Слова

Разам з айцамі дамініканамі Міхалам Ермашкевічам ОР і Браніславам Дашкевічам ОР разважаем над такой складанай і такой важнай тэмай чалавечай свабоды і звязанага з ёю паклікання. Пакліканне — гэта выключна дар? Ці яго таксама можна выбіраць і выпрацоўваць у сабе? Якім чынам мы становімся «заложнікамі» тых людзей, каго найбольш любім? На гэтыя цяжкія пытанні аўтары спрабуюць знайсці адказ з дапамогаю Святога Пісання.  

Падрабязней...

Новы нумар часопіса «Ave Maria»: рыхтуемся да сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай

Напярэдадні юбілейных урачыстасцяў з нагоды 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе выйшаў чарговы нумар часопіса «Ave Maria». Доўгачаканым, але і няпростым, стала падвядзенне вынікаў конкурсу «Будслаў — прызнанне любові», на які прымаліся вершы, песні, эсэ, сведчанні, прысвечаныя дарагой для ўсіх беларускіх католікаў святыні. У часопісе абвяшчаюцца пераможцы конкурсу, а таксама друкуюцца некаторыя з дасланых на яго твораў.

Падрабязней...

Новы нумар квартальніка «Наша вера»

Выйшаў з друку другі ў 2013 годзе нумар культурна-рэлігійнага квартальніка "Наша вера". Пра змест часопіса вы зможаце даведацца з кароткага рэзюмэ, змешчанага ў дадзенай публікацыі. проститутки Новочеркасские ведомости больше анала Элитные индивидуалки, элитные индивидуалки и петербурга. индивидуалки питер негритянки

Падрабязней...

Замалёўкі з поснай пілігрымкі

З Чырвонага касцёла г. Мінска ўжо сем гадоў запар адпраўляюцца вернікі ў пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай.

Для таго, каб ісці некалькі дзясяткаў кіламетраў у дзень, патрэбны смеласць і ўпэўненасць у сваіх сілах. І цікавасць — а я здолею? А яшчэ трэба мець вялікае жаданне змяніць звыклы бег штодзённых зямных справаў на нейкае новае, сваё, асабістае пражыванне. Як бы пасля звычайнага руху й хады палезці на стромкую драбіну. Але яшчэ большая смеласць і рашучасць — згадзіцца на працягу ўсёй пілігрымкі ўжываць толькі ваду. О, які тады выключны смак у гэтае вады! Здаецца, проста вясковая студня, а для нас — жыццядайнасць і магчымасць доўгачаканага адпачынку.

Падрабязней...

Роднае

Ірына Саматой, ураджэнка вёскі Будслаў даслала на конкурс "Будслаў — прызнанне ў любові» верш «Роднае». Аўтарка ўжо доўгі час жыве ў Віцебску, але ў сваім сэрцы захоўвае памяць пра родныя вобразы і святыню роднага краю. У яе вершы таленавіта спалучаюцца марыйныя і патрыятычныя матывы.

Падрабязней...

Беражы нас, Заступніца

Паэт Янусь Малец прапанаваў на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш-малітву «Беражы нас, Заступніца». «Верыцца, што знойдзецца з цягам часу кампазітар, які адчуе мелодыку ў тэксце, — адзначыў аўтар верша. — Другая страфа можа быць прыпевам».

Падрабязней...

Уражанні ўдзельнікаў поснай пілігрымкі

Ядвіга Рай прапанавала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» уражанні і сведчанні пілігрымаў, сабраныя і запісаныя ёй падчас поснай пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла