Ці памірае надзея апошняй?

Дзясятая звычайная нядзеля, год С (09.06.2013)

«Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач. І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань. Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. І Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. І разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы» (Лк 7, 11–17).

Ці памірае надзея апошняй?

У браме мястэчка Наін Езус сустрэў пахавальную працэсію. Ва ўдавы памёр адзіны сын. Разам з ім памерла надзея, засталася толькі роспач. Ужо нічога нельга зрабіць… І менавіта тады Езус чыніць цуд. Калі ўсе магчымасці чалавека вычарпаныя, калі застаецца толькі сказаць «канец гульні», адкрываецца перспектыва Божай усемагутнасці.

Бездапаможнасць — абавязковы этап духоўнага жыцця. Момант, калі я ўжо ведаю, што больш нічога не магу зрабіць, дае мне шанцы атрымаць сапраўдную веру. Хвіліна, калі я ўсведамляю, што не толькі не з’яўляюся выратавальнікам свету, але і самому сабе не даю рады, — гэта заклік не да роспачы, а да радаснай надзеі. Гэта Бог збаўляе і хоча адарыць гэтым збаўленнем нас.

Насуперак усяму гэта не значыць, што мы павінны заставацца бяздзейснымі. Бог збаўляе сам, але таксама выбірае нас, заклікаючы да ўдзелу ў збаўленні. Мы дзейнічаем не ў адзіноце, мы выбраныя Богам і знаходзімся пад Яго апекаю. Не трэба баяцца, варта дазволіць Пану Богу дзейнічаць праз нас. Мы слабыя, але ў нашай слабасці выяўляецца Божая моц.

Айцец Крыштаф Коц’ян ОР.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла