Маці Божай Будслаўскай

Ты прыйшла праз стагоддзі, Марыя,
У будслаўскія месцы святыя.
Крокі продкаў чуваць у цішы.
Гукі Боства растуць у душы.
Прыціскаеш Сыночка, Матуля,
Каб усе мы, нарэшце, адчулі
Тваю радасць, і боль, і пакору,
Што вылечваюць нават хворых.
Прад Табою прайшлі пакаленні
Хто з падзякаю, просьбай, маленнем.
Маці Божая ўсіх прытуляла
І любоўю спаўна надзяляла.
Хай жа сонейка свеціць няспынна
Над будслаўскаю вечнай святыняй,
Хай буслы кружаць у небе вітаннем
Днём спякотным і вечарам, раннем.
Няхай ластаўкі гнёзды будуюць
Сваім шчэбетам радасць даруюць.
Хай жа кожнае сэрца на свяце
Праслаўляе будслаўскую Маці,
Каб людская ў святыню дарога
Атулялася ласкаю Бога.

                                          Яўгенія Чакур

                                                                                                                                                                                                                                                                             

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла