Жыццё, якое цячэ скрозь пальцы…

Дванаццатая звычайная нядзеля, год С (23.06.2013)

«Калі Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: Кім лічыць Мяне народ? Яны сказалі ў адказ: Янам Хрысціцелем, іншыя — Іллёю, некаторыя ж кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос. Ён спытаўся ў іх:  А вы кім лічыце Мяне? І адказаў Пётр: Месіяй Божым. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адцураюцца Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсне. Усім жа сказаў: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго; а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той ўратуе яго» (Лк 9, 18–24).

Жыццё, якое цячэ скрозь пальцы…

Сёння Пан Езус кажа нам, што смерць з’яўляецца немінучай. Але ад нас залежыць — аддаць сваё жыццё з сэнсам або проста змарнаваць яго. У душы можа загучаць голас: «Чакайце, чакайце, але я зусім не хачу аддаваць сваё жыццё, я проста хачу жыць нармальна, я зусім не прэтэндую на мучаніцтва». Але Пан Езус ясна кажа, што немагчыма ўратаваць жыццё. Можна спрабаваць уцячы ад гэтай праўды, замкнуць смерць ва ўмовах стэрыльнасці ў шпіталях, рабіць пластычныя аперацыі, амаладжальныя працэдуры, але жыццё ўсё адно цячэ скрозь пальцы… яго немагчыма ўратаваць. 

Аднак жа сённяшні ўрывак з Евангелля — гэта добрая навіна і заклік да нас. Добрая навіна — бо кажа, што аддаючы жыццё Хрысту, мы можам захаваць яго. Гэта заклік не баяцца аддаваць сваё жыццё. Часцей за ўсё, гаворка ідзе не пра вялікае мучаніцтва, а пра штодзённае змаганне за дабро, праўду і хараство. Пан Езус заахвочвае нас не баяцца перамяніць усё сваё жыццё ў любоў, бо яна — вечная. 

Айцец Крыштаф Коц’ян ОР
           

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла