Да 400-годдзя з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе

(Урывак)

Зіма. Лясы пасівелі ад сцюжы.
Хутка сцямнела,
Холадна дужа.
Адзін з бэрнардынаў
Лес правяраў,
Мабыць, у цемры
Нямала блукаў.
Доўга блукаў ён,
Змерз і прадрог,
А сцежку да будаў
Знайсці ўсё не мог.
Жудасна ў цемры,
У соснах гуло...

Да раптам убачыў
Праз дрэвы святло.
Хоць вельмі быў рад,
Не на жарт ён здзівіўся —
Хто і калі
Вось тут пасяліўся?
Бліжэй падыйшоў —
Гэта ж тут іх жытло.
Маці Божай абраз
Над каплічкай свяціўся.
Незямное свячэнне над лесам плыло.
У адным жа з касцёлаў
Цудоўны абраз,
Гэты манах
Яго бачыў не раз.
Разбудзіў святара
І ўсіх, хто там быў.
Маліліся шчыра
Над цудам святым.

Іконаў Марыі
Многа свет мае.
І Божая Маці
Усім памагае.
Заступніца-Маці
Душой сваёй знала,
Што край наш сустрэне
Бедаў нямала.
Паўтарала з’яўленні
Па некалькі раз,
Каб тут пасялілі
Цудоўны абраз:
У беларускай глыбінцы,
У гэтай мясціне —
І Маці Святая
Нас век не пакіне.

                                     Сафія Меляшкевіч
                                     пас. Мар’іна Пухавіцкага раёна

                                                                                                                                                                                                                                              

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла