Абвяшчэнне вынікаў конкурсу «Будслаў — прызнанне ў любові»

Падышоў да завяршэння конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», які праводзіўся ў часопісе «Ave Maria» напярэдадні святкавання 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе.

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 6 ліпеня ў Будславе падчас юбілейных урачыстасцяў, перад галоўнаю святою Імшою на 11.00. Запрашаем усіх удзельнікаў конкурсу наведаць санктуарый у Будславе і просім падрыхтавацца да ўручэння дыпломаў і ўзнагародаў, сабраўшыся каля алтара перад касцёлам. Дыпломы будзе ўручаць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае таксама кнігу «Будслаў — прызнанне ў любові», дзе сабраны і надрукаваны лепшыя творы, дасланыя на конкурс.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла