2013 кастрычнік

Выбар Закхея

Трыццаць першая звычайная нядзеля, год С. 

Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра значэнне асабістай сустрэчы з Хрыстом. Кагосьці могуць напалохаць змены ва ўласным жыцці, і ён адмовіцца ісці за Езусам, а хтосьці выбера Бога і адважна адкрые сэрца на Яго дзеянне.

Падрабязней...

Выйшаў у свет новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»

Рух, фізкультура і спорт вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека. Пра гэта разважаюць у новым нумары часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» юныя пілігрымы, скаўты і нават сам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, гутарка з якім будзе, безумоўна, цікавая нашым чытачам.

Падрабязней...

Вера мытніка

Трыццатая звычайная нядзеля, год С.

Чытаючы ўсім вядомы евангельскі ўрывак пра фарысея і мытніка, многія, напэўна, падумаюць: «Не, у сваім жыцці такога фарысейства я ніколі не дапушчу, дзякуй Богу, што я не такі». Нічога не нагадвае? Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP паразважаем над тым, як важна, урэшце, перастаць параўноўваць сябе з некім іншым, бо ўсе мы прыходзім да святыні з адною мэтаю: атрымаць збаўленне.

Падрабязней...

Памяць, якая ніколі не згасне

21 кастрычніка першаму кардыналу ў Беларусі Казіміру Свёнтку споўнілася б 99 гадоў. Мінаюць гады, але нягледзячы на гэта памяць пра Яго Эмінэнцыю, сапраўднага сведку веры на нашай зямлі, жыве сярод вернікаў, ахінаецца легендарнасцю і падмацоўваецца яркімі ўспамінамі тых, хто меў шчасце супрацоўнічаць з ім.

Запрашаем таксама ўзнавіць памяць пра Казіміра Свёнтка разам са спецвыпускам часопіса «Ave Maria».

Падрабязней...

Супольная малітва

Дваццаць дзявятая звычайная нядзеля, год С. 

Разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP паразважаем сёння аб моцы супольнай малітвы і здольнасці здалёк разглядаць і цвяроза ацэньваць праблемы, якія ўзнікаюць у нашым жыцці і ў жыцці нашых блізкіх. Як часта я малюся толькі для таго, каб супакоіць уласнае сумленне? Як часта, маючы мноства рэальных і віртуальных сяброў, я не маю з кім разам памаліцца?

Падрабязней...

Адна дзясятая

Дваццаць восьмая звычайная нядзеля, год С.

Разам з дамініканінам айцом Крыштафам Коц’янам OP паразважайма над тым, якую ролю ў нашых адносінах з Богам адыгрывае ўдзячнасць. У малітве мы просім Бога аб нечым — і правільна, бо да каго ж яшчэ звяртацца з просьбамі? Мы праслаўляем Яго веліч — так і павінна быць, бо як не праславіць Стварыцеля і Збаўцу? А дзеля чаго мы дзякуем?

Падрабязней...

«Езу, Ты сам займіся гэтым!»

Дваццаць сёмая звычайная нядзеля, год С. 

Паразважайма над тым, як не проста верыць у Бога, а давяраць Яму. У гэтым нам дапаможа айцец дамініканец Раман Шульц OP, які прапануе ўвазе чытача ўрывак з аўтабіяграфічнай аповесці неапалітанскага святара Даліндо Руатоло.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла