Выйшаў у свет новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»

Рух, фізкультура і спорт вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека. Пра гэта разважаюць у новым нумары часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» юныя пілігрымы, скаўты і нават сам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, гутарка з якім будзе, безумоўна, цікавая нашым чытачам.

Спартыўная загартоўка карысная для чалавека ў любым узросце. З гэтым згодны таксама і ксёндз Лявон, пра што чытачы даведаюцца ў «Прыгодах ксяндза Лявона». Юныя мастакі выносяць на суд чытачоў і гледачоў свае новыя творы. А тыя, хто любіць чытаць Біблію, атрымаюць новую порцыю загадак ды паведамленне пра новых пераможцаў конкурсу.

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла