2013 ліпень-жнівень

Ні першыя, ні апошнія

Дваццаць другая звычайная нядзеля, год С. 

«Ведай, каток, свой куток» — усе мы знаёмыя з гэтай народнай мудрасцю, але не заўжды правільна яе разумеем. Нам здаецца, што гэткія словы неяк прыніжаюць, маўляў: «Няўжо я не прыдатны да большага?» Але як жа гэта важна — знайсці і заняць у жыцці менавіта сваё месца! Пра гэтую праблему і пра тое, што перашкаджае нам яе вырашыць, разважаем з айцом дамініканінам Раманам Шульцам ОР.

Падрабязней...

Шукаем рэцэпт святасці разам з новым нумарам часопіса «Ave Maria»

Пасля непрацяглага перапынку ў гарачую летнюю пару пабачыў свет новы — дзявяты — нумар часопіса «Ave Maria». Па слядах перэгрынацыі рэліквій святога Яна Боска ў Беларусі рэдакцыя прапануе чытачам на першых старонках выдання публікацыю пра гэтага вялікага святога: «Любоўю здабываць сяброў — рэцэпт святасці ад Яна Боска».

Падрабязней...

«Адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць несправядлівасць...»

Дваццаць першая звычайная нядзеля, год С. 

Кажучы «Гэта несправядліва!», што кожны з нас мае на ўвазе? Якімі крытэрыямі справядлівасці мы карыстаемся ў сваім жыцці? Хрыстус сказаў, што Нябеснага Валадарства не атрымаюць тыя, хто чыніць несправядлівасць, дык што ж Ён меў на ўвазе? Разам з айцом Міхалам Ермашкевічам ОР мы паспрабуем разабрацца ў гэтым пытанні.

Падрабязней...

Не спакой, але раздзяленне

Разам з айцом Паўлам Мажэйкам ОР мы разважаем над словамі Хрыста, якія вельмі складана прыняць і зразумець нам, сучасным хрысціянам. Гэта суровыя словы, цяжкія словы аб раздзяленні, супраціве, барацьбе. Нам страшна выходзіць за надзейныя дзверы касцёла ў свет, каб пачаць гэтую барацьбу, але Хрыстус ніколі не заклікаў сваіх вучняў замкнуцца, наадварот, Ён казаў: «Ідзіце і абвяшчайце Евангелле». Нават калі ў пэўны момант мы застанемся ў адзіноце.

Падрабязней...

Рэйс у жыццё

Святы Аўгустын казаў: «Пане, не будзе спакойным чалавечае сэрца, пакуль не спачне ў Табе». З айцом дамініканцам Крыштафам Коц’янам ОР мы разважаем над тым, чаму мы не можам знайсці супакою ў жыцці, і задумаемся, чаго насамрэч прагнуць нашыя сэрцы нават у самыя шчаслівыя хвіліны.

Падрабязней...

«Сцеражыцеся ўсялякай прагнасці»

Сёння разам з дамініканцам айцом Раманам Шульцам ОР мы паразважаем над «балючым» для многіх нашых суайчыннікаў матэрыяльным пытаннем. Цяжка абвінаваціць самога сябе ў хцівасці і прагнасці — маўляў, «я і так няшмат зарабляю, куды мне яшчэ і дабрачыннасць». Але пытанне ў іншым: Ці  сапраўды мы ўмеем радасна дзяліцца тым, што маем, з людзьмі, якія знаходзяцца ў патрэбе?

Падрабязней...

Прасіце...

Нязвыклае словазлучэнне — «мода на малітву», так? Але цяпер і сапраўды ўсё больш практыкуецца малітва-праслаўленне, чым малітва-просьба. Многія лічаць просьбу нечым недастойным сапраўды высокадухоўнага чалавека, лічаць ганебным прасіць аб нечым Бога ў сваёй патрэбе. Разам з айцом Міхалам Ермашкевічам ОР мы разважаем над тым, што такое па-сапраўднаму прасіць у Бога, і чаму гэта не звыклая «просьба», а «малітва-просьба».  

Падрабязней...

Быў знакам Божай надзеі

21 ліпеня спаўняецца 2 гады, як адышоў ад нас кардынал Казімір Свёнтэк — чалавек з багатым на выпрабаванні лёсам, ахвярнае служэнне якога Богу і Касцёлу не перастае і не перастане здзіўляць і захапляць сучаснікаў і нашчадкаў.

Падрабязней...

Крыху практычнай тэалогіі

Разам з айцом Крыштафам Коц’янам ОР паспрабуем зламаць у сабе межы «тэарэтычнай пабожнасці» і паразважаем над тым, хто насамрэч з’яўляецца нашымі бліжнімі. Хрыстус — не тэарэтык Божага закону, Ён заклікае нас жыць гэтым законам, перамяняючы ўласнае жыццё, быць падобнымі да добрага самараніна.

Падрабязней...

Насценныя календары выдавецтва «Pro Christo» на 2014 год

Cярод навінак выдавецтва «Pro Christo» ў апошні час з’явіліся два насценныя календары на 2014 год. Як зазвычай, інфарматыўныя, якасна і прыгожа аздобленыя. Адзін з календароў прысвечаны перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па дыяцэзіях Беларусі. Галоўным героем другога календара стаў кардынал Казімір Свёнтэк.

На следующей страничке можно изучить цены на козырьки от различных производителей.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла