2013 верасень

Молімся праз заступніцтва Маці Божай разам з новым нумарам «Ave Maria»

Месяц кастрычнік традыцыйна запрашае нас да малітвы праз заступніцтва Маці Божай і асаблівага даручэння сябе Ёй — нашай нястомнай Апякунцы. Пра гэта нам нагадвае новы нумар часопіса «Ave Maria» (№ 10). Чытачоў чакае шмат іншых глыбокіх і цікавых публікацый пра жыццё Касцёла і яго святых, пра тых, хто аддана служыць на ніве Божай і можа стаць для нас сведчаннем веры.

Падрабязней...

Cустракаем восень разам з новым нумарам часопіса "Наша вера"

З надыходам восені, якая штодня ўсё больш і больш змушае нас хавацца ад халадоў і дажджоў у цёплых кватэрах, прапануем вам правесці спакойны, ціхі вечар (ці, можа быць, некалькі) з новым нумарам квартальніка "Наша вера" і кубачкам духмянай гарбаты, узбагаціць душу новым духоўным досведам і насыціць яе ведамі пра найважнейшыя скарбы рэлігійнай культуры Беларусі і свету. Аб тым, якія матэрыялы чакаюць вас у новым выпуску, можна пазнаёміцца на нашай старонцы.

Падрабязней...

Справаздача

Дваццаць пятая звычайная нядзеля, год С. 

Кожны месяц каля 15-га чысла мы знаходзім у паштовай скрынцы рахунак за кватэру і накіроўваемся ў банк або на пошту, каб расплаціцца за цяпло, святло, электрычнасць... Калі задумацца, гэтак жа, толькі невядома ў які дзень, мы вымушаныя будзем даць справаздачу і з таго, як карысталіся сваім жыццём і тымі дабротамі, якія былі нам дадзеныя Створцам і Гаспадаром. Разам з дамініканінам айцом Міхалам Ермашкевічам OP паспрабуйма паразважаць, якую справаздачу са свайго жыцця мы здолелі б прадставіць Пану Богу, калі б сталі перад Ім сёння.

Падрабязней...

Сустрэча з Божай любоўю

Можна тысячу разоў паўтараць сабе: «Бог мяне любіць», але гэта не навучыць сапраўднай любові, падобна як ад словаў «Я — птушка» крылы не вырастуць. Дык як жа вучыцца любові? З чаго пачынаць? Вераніка піша пра свой шлях у пошуках любові і сцвярджае, што пачынаць трэба з сябе...

Падрабязней...

Лепей тужыць

Дваццаць чацвёртая звычайная нядзеля, год С. 

Губляцца — гэта страшна. Блукаць — гэта цяжка. Ніхто не любіць тужыць, ад’язджаючы некуды далёка і пакідаючы тых, каго любіць. Але калі не пакідаеш блізкіх — не адчуеш слодыч тугі па іх і радасць вяртання. Разам з дамініканінам айцом Тамашам Мікам ОР паразважаем аб тым, чаму бывае добра губляцца час ад часу і калі туга можа прынесці радасць.

Падрабязней...

8 верасня – выстава-кірмаш хрысціянскай літаратуры

Сардэчна запрашаем на выставу-кірмаш каталіцкай прэсы і хрысціянскай літаратуры, якая адбудзецца на тэрыторыі касцёла св. Сымона і св. Алены (г. Мінск, пл. Незалежнасці, 15) з 10.00 да 18.00.

Падрабязней...

Мой улюбёны брат

Дваццаць трэцяя звычайная нядзеля, год С.

Кожны з нас шмат разоў чуў, што? каб змяніць свет, трэба пачаць з сябе. Разам з дамініканінам айцом Крыштафам ОР мы разважаем пра тое, як адно слова можа зламаць глыбока ўкаранёны стэрэатып, прымусіць убачыць праблему ў зусім іншым святле і дапаможа выйсці з замкнёнага кола, каб перажыць сапраўднае навяртанне.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла