2013 лістапад

Навэнна да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Прапануем «Навэнну да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі», якой будзем маліцца на працягу 9-і дзён, пачынаючы ад 29 лістапада, а таксама літанію на саму ўрачыстасць.

Падрабязней...

«Час Адвэнту — гэта шанец, які ізноў даецца кожнаму з нас»

Першая нядзеля Адвэнту, год А.

Распачынаецца новы Літургічны год. Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы даведваемся пра тое, чаму вучыць вернікаў Першы Адвэнт, як чакаць Другога, і дзе адбываецца Трэцяе прыйсце Хрыста. 

Падрабязней...

Казанне аб міласэрнасці: падай руку таму, хто тоне

Ты, які маеш добрае здароўе, дапамажы хвораму; ты, які моцна стаіш на нагах, падтрымай ляжачага; ты, які маеш багацце, не пакідай убогага. Будзь сярод тых, хто можа рабіць дабро каму заўгодна і не звяртае ўвагі на дзіўныя позіркі.

Падрабязней...

Годнасць пашаны

Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, год С.

Усё часцей у СМІ з’яўляюцца навіны, што зноў недзе ў хрысціянскай Еўропе чалавека прымусілі зняць з шыі крыж, чарговы касцёл зрабілі гатэлем, забаранілі працэсію ва ўрачыстасць. Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем над тым, што такое годнасць. Годнасць, з якою неабходна ставіцца да Хрыста, які ёсць не толькі нашым Сябрам і Братам, але і Валадаром усяго Сусвету. 

Падрабязней...

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з пастырскім візітам у Радашковічах

11 лістапада каталіцкія вернікі сустракалі ў парафіі Святой Тройцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Перад уваходам у касцёл яго прывіталі пробашч парафіі, ксёндз Валянцін Станкевіч, старшыня Радашковіцкага пасялковага савету Віктар Неказакаў і старшыня касцёльнага камітэту Станіслаў Пятроўскі.

Падрабязней...

Увечары прысвяціце некалькі хвілін сваім дзеткам

Кожнае дзіця мае пэўныя слабасці і комплексы. Акрамя таго, колькі яшчэ духоўных сінякоў і ранаў нашыя дзеці атрымаюць на сваім жыццёвым шляху! Адзін са спосабаў, якім мы можам дапамагчы нашым дзецям прайсці праз усе цяжкасці, — гэта маліцца над імі кожны вечар.

Падрабязней...

Найлепшы будаўнік — Езус

Трыццаць трэцяя звычайная нядзеля, год С.

Мы ўсе будуем сваё жыццё па каменьчыку, расстаўляем мэблю так, як зручна, упрыгожваем вокны фіранкамі ўлюбёнага колеру. Тут я звычайна кладу газеты, у гэты фатэль саджуся глядзець тэлевізар... Толькі дзе тут месца для Хрыста? Разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP разважаем, як будаваць сваё жыццё ў згодзе з найлепшым Будаўніком.

Падрабязней...

Кожны дзень разам з Марыяй: насценны каляндар на 2014 год

Пятнаццаць найпрыгажэйшых скульптурных выяваў Найсвяцейшай Марыі можна знайсці пад вокладкаю новага насценнага календара, падрыхтаванага ў выдавецтве «Pro Christo» і прысвечанага 20-годдзю часопіса «Ave Maria». У календары пададзены ўсе абавязковыя святы і ўрачыстасці, успаміны святых і благаслаўлёных, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле, а таксама асноўныя даты праваслаўных святкаванняў.

Падрабязней...

Святкуем і молімся разам з часопісам «Ave Maria»

Лістападаўскі нумар часопіса «Ave Maria» тэматычна ахоплівае найважнейшыя для гэтага месяца духоўныя практыкі ў Касцёле. Па традыцыі ў гэты час мы з асаблівай руплівасцю молімся за памерлых. «Дапамагаючы ім, мы лечым наша радавое дрэва, — піша ў прадмове да матэрыялу рубрыкі „Школа малітвы“ І. Жарнасек, — бо тады і нам, і тым, хто прыйдзе на свет у нашым родзе пасля, магчыма, удасца пазбегнуць многіх непрыемнасцяў».

Падрабязней...

Доказ несмяротнасці

Трыццаць другая звычайная нядзеля, год С. 

У лістападзе, месяцы, калі мы ўзгадваем сваіх памерлых, разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра надзею, якая жыве ў сэрцы кожнага хрысціяніна — надзею на несмяротнае жыццё, на сустрэчу з дарагімі людзьмі, якія ўжо адышлі ў вечнасць, на тое, што смерць — толькі крок да Бога.  

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла