Памятаць

На працягу ўсяго месяца Касцёл нагадвае нам, што мы не самотныя, мы накіроўваемся да Неба, у Дом, дзе Езус падрыхтаваў месца для нас. У нас ёсць цэлы шэраг святых, якія заступаюцца за нас, каб мы ў жыцці выбіралі Бога і Яго дабро. Яны ўжо ведаюць, што гэта варта. А нашага адказу чакаюць натоўпы нашых памерлых: больш, чым нашых слёз, яны патрабуюць нашай малітвы. За сябе яны ўжо не могуць маліцца, толькі мы можам прасіць Бога аб міласэрнасці да іх. Яны хадайнічаюць за нас, а мы — за іх, такая ўзаемная малітва. Яны просяць нас маліцца за іх, бо самі сабе ўжо не могуць дапамагчы.

Вось і прайшлі першыя лістападаўскія дні, калі мы святкавалі ўрачыстасць Усіх Святых, а потым маліліся за ўсіх памерлых. Нашы думкі з тымі, хто не з намі, і хто быў вельмі блізкі і дарагі для нас.

На працягу ўсяго месяца Касцёл нагадвае нам, што мы не самотныя, мы накіроўваемся да Неба, у Дом, дзе Езус падрыхтаваў месца для нас. У нас ёсць цэлы шэраг святых, якія заступаюцца за нас, каб мы ў жыцці выбіралі Бога і Яго дабро. Яны ўжо ведаюць, што гэта варта. А нашага адказу чакаюць натоўпы нашых памерлых: больш, чым нашых слёз, яны патрабуюць нашай малітвы. За сябе яны ўжо не могуць маліцца, толькі мы можам прасіць Бога аб міласэрнасці да іх. Яны хадайнічаюць за нас, а мы — за іх, такая ўзаемная малітва. Яны просяць нас маліцца за іх, бо самі сабе ўжо не могуць дапамагчы.

Але давайце памятаць пра памерлых не толькі ў лістападзе. Яны заўсёды патрабуюць нашай малітвы. І наша малітва — гэта найлепшы падарунак, які мы можам прапанаваць тым, хто адышоў. Будзем шчодрымі!

Яны нам пакінулі цяжкае заданне — прыгожа жыць, паверыць, што наша жыццё не заканчваецца на зямлі. Хрысціянін не павінен трапіць на неба сам, але спрабаваць скіраваць туды тых, каго любіць і каго Бог паставіў на яго дарозе жыцця. Мы нясём адказнасць за тое, каб нашы блізкія ведалі Бога тут, на зямлі. Каб мы ў адзін цудоўны дзень, назіраючы нашага Бога "тварам у твар", у атачэнні Яго любові, маглі ўбачыць там і нашых блізкіх. Каб мы сустрэліся там, дзе Езус падрыхтаваў месца для нас.

Вечны адпачынак дай памерлым, Пане...

Святая Моніка, паміраючы, сказала саім сынам: “Не мае значэння, дзе вы паложыце маё цела, не турбуйцеся пра гэта! Толькі аб адным вас прашу: дзе б вы ні былі – памятайце пра мяне перад алтаром Пана”.

Рэд.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней