Увечары прысвяціце некалькі хвілін сваім дзеткам

Кожнае дзіця мае пэўныя слабасці і комплексы. Акрамя таго, колькі яшчэ духоўных сінякоў і ранаў нашыя дзеці атрымаюць на сваім жыццёвым шляху! На самай справе наша выхаванне можа нават быць прычынай некаторых дзіцячых ран. Адзін са спосабаў, якім мы можам дапамагчы нашым дзецям прайсці праз усе цяжкасці, — гэта маліцца над імі кожны вечар.


Праз нашу малітву Бог супакоіць і аздаравіць нашых дзяцей. Ён вылечыць іх успаміны і палегчыць іх боль. Калі я маліўся над сваімі дзецьмі (а іх шасцёра), я часта бачыў выдатныя эфекты тых багатых ласкаў, якія рассыпаюцца вакол.

Як гэта зрабіць? Зусім нескладана. Проста пакладзіце рукі на кожнага з дзяцей і памаліцеся за іх па чарзе, нават калі яны ўжо заснулі. “Езу, дай супакой майму дзіцяці. Прыглядзі за ім. Абараняй і дапамагай яму ў вучобе, асабліва ў матэматыцы. Дай яму неабходную ўпэўненасць. Дапамажы яму быць менш капрызлівым. Вылечы яго ад крыўды і гневу”.

Пагаварыце з Богам вельмі проста, сказаўшы Яму, што вам і вашаму дзіцяці трэба. Ён дапаможа вам. “Хай Пан дасць табе паводле твайго сэрца і ўсе выканае ўсе твае намеры” (Пс 19, 5)!


Джо Дзіфата
Паводле The Word Among Us
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла