2013 снежань

Вялікі дар сям'і

Сёння з айцом дамініканінам Браніславам Дашкевічам OP мы разважаем пра сям’ю. Разважаем не ў сацыяльным або псіхалагічным ключы, як гэта найчасцей адбываецца цяпер, а ў катэгорыях духоўных, бо часта мы і праўда забываемся пра тое, што сям’я ствараецца і асвячаецца Богам у Яго вялікім плане выратавання чалавецтва.

Падрабязней...

І Слова сталася целам…

Урачыстасць Нараджэння Пана, год А.

Разам з айцом Крыштафам Коц’янам OP мы віншуем усіх чытачоў са святам Божага Нараджэння і разважаем пра любоў, якая аб’явілася нам у гэты дзень.

Падрабязней...

Вігілійны вечар на свята Нараджэння Пана

Бэтлеем – у грэцкай мове азначае "Дом хлеба". Калі там нарадзіўся Пан Езус, гэта было невялічкае мястэчка (налічвала каля 1000 жыхароў). Размяшчалася яно прыблізна за 8 км ад Вялікага Ерузалема. Называлі яго "горадам Давідавым", бо менавіта ў Бэтлееме нарадзіўся знакаміты кароль Ізраіля Давід.

Падрабязней...

Чарговы нумар квартальніка "Наша вера"

У новым нумары квартальніка «Наша вера» вас чакаюць цікавыя матэрыялы з гісторыі Касцёла ў Беларусі і ў свеце, публікацыі на вострыя тэмы хрысціянскага жыцця, даследаванні па сакральным мастацтве, а таксама арыгінальныя і перакладныя творы духоўнай літаратуры. Са зместам часопіса можна пазнаёміцца на нашай старонцы.

Падрабязней...

Апякун Божай сям’і

Чацвёртая нядзеля Адвэнту, год А. 

Разам з айцом дамініканцам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем над таямніцаю святога Юзафа, апекуна святой Сям’і. Чаму, нягледзячы на тое, што Біблія так мала кажа пра яго асобу, мы лічым яго вялікім жыццёвым прыкладам? Чаго нам не хапае, каб быць падобнымі да яго?

Падрабязней...

Навэнна да Дзіцяткі Езуса

О Дзіцятка Езус, вось я стаю каля Цябе, звяртаюся да Цябе, прысутнага ва ўсім. Вельмі чакаю Тваёй дапамогі. Глянь на мяне з любоўю і прыйдзі, няхай мяне захавае Твая Усемагутнасць.

Падрабязней...

Новы нумар часопіса для дзяцей

Ці заўсёды мы чуем тое, што нам кажуць? І ці заўсёды хочам пачуць? Як настроіць наш слых на ўсё патрэбнае, карыснае? Над гэтай праблемай разважаюць некаторыя аўтары новага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». У Адвэнце такія разважанні могуць быць карыснымі. Цікава будзе прачытаць нашым чытачам і пра тое, чым жывуць скаўты. Як заўсёды, чакаюць чытачоў і новыя загадкі ды абвяшчэнне пераможцаў конкурса «Мой Будслаў».

Падрабязней...

Па старонках снежаньскага нумара часопіса «Ave Maria»...

Снежань — час доўгіх вечароў і гарачай гарбаты, мандарынак і духмянага печыва, час цёплых сямейных святаў... Таму і чарговы нумар часопіса «Ave Maria» амаль цалкам прысвечаны тэме сям’і.

Запрашаем таксама да чытання іншых цікавых публікацый, якія прысвечаны святу Божага Нараджэння, тэме малітоўнага жыцця, сведчанням веры і парадам па яе ўмацаванні.

Падрабязней...

Сілы, каб нешта змяніць

Другая нядзеля Адвэнту, год А. 

Колькі ўсяго трэба зрабіць перад Божым Нараджэннем: завяршаецца год, трэба ўсё паспець, усё завяршыць, з усім разабрацца… Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц'янам OP мы разважаем пра тое, як важна ў гэтыя дні Адвэнту сысці ў духоўную «пустэльню», каб перагледзець сваё жыццё, пачуць голас Пана ў ім і прыняць Яго ласку, што вядзе нас да навяртання.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла