2014 студзень

Знак супраціву

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем над складанаю тэмаю, якая патрабуе глыбокага разважання і аналізу сваёй душы: наколькі мы, хрысціяне, у глыбіні сэрца застаемся язычнікамі, як часта мы супраціўляемся Богу замест таго, каб супрацоўнічаць з Ім…

Падрабязней...

2 лютага - Ахвяраванне Пана

У кожнай парафіі ёсць людзі, якія нават у буднія дні ахвотна ідуць у касцёл, каб памаліцца там і ўдзельнічаць у святой Імшы. Гэтыя пабожныя жанчыны і мужчыны слушна лічаць, што малітва ў касцёле — найлепшы пачатак альбо заканчэнне дня. Падобны звычай быў таксама і ў Ерузалеме. Калі Марыя прынесла Езуса ў святыню, каб ахвяраваць Яго Пану Богу, там ужо быў старац Сімяон, які ўсё сваё доўгае жыццё чакаў прышэсця Збавіцеля.

Падрабязней...

Святло навяртання

Згадзіцеся, страшна ведаць усю праўду пра счбе, так жа страшна, як зазіраць на антрэсолі або ў далёкія куты ў шафе — вядома, што знойдзецца там шмат пылу, прыбраць які ўсё не даходзяць рукі, бо гэта непрыемна. Аднак прыбірацца і ў хаце, і ва ўласнай душы неабходна. Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP сёння мы разважаем пра пакаянне — спосаб прыбрацца ва ўласным жыцці і не баяцца праўды пра сябе саміх.

Падрабязней...

"Дыялогу" - 20 гадоў

18 студзеня часопісу "Дыялог" споўнілася 20 гадоў. Віншуем з Юбілеем!

Падрабязней...

Таго мала…

Ці не здараецца нам з вамі часам ставіцца да свайго хрысціянства з трошкі несур’ёзнай пазіцыі: «Так, сёння я быў на Імшы, а яшчэ і Ружанец памаліўся, вось мне два плюсіка. Заўтра яшчэ на споведзь — за адно гэта можна тры плюсы…»? Але, згадзіцеся, сапраўдным служэннем Богу, да якога мы пакліканыя, гэта цяжка назваць. Cёння разам з айцом Тамашам Мікам OP мы разважаем над словамі з кнігі прарока Ісаі, якія кажуць пра гэта.

Падрабязней...

Вызнанне любові

Свята Хросту Пана , год А. 

Перыяд Божага Нараджэння багаты на святы і ўспаміны евангельскіх падзеяў, важных для кожнага хрысціяніна. У чым жа важнасць сённяшняй ўрачыстасці? Чаму варта глыбока асэнсаваць і перажыць падзеі, якія адбыліся так даўно? Сёння разважаем пра гэта разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP.

Падрабязней...

Знойдзеная памяць

Разам з айцом дамініканцам Тамашам Мікам OP сёння мы разважаем пра тую ролю, якую Яна сыграла ў гісторыі чалавецтва. Мы паспрабуем узгадаць, якія мы ёсць, якімі стварыў нас Айцец, і будзем імкнуцца больш пра гэта не забывацца.

Падрабязней...

Прыйдзем пакланіцца Яму

Урачыстасць Аб’яўлення Пана, год А

Сёння з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра значэнне дароў, якія мудрацы прынеслі да жолаба Немаўлятка Езуса. Чым мы самі можам адарыць Дзіця, якое нарадзілася нам на збаўленне?

Падрабязней...

Каб усё лепш пазнаваць Яго…

Прарок Ісая з горыччу казаў пра тое, што вол і асёл ведаюць свайго гаспадара, а чалавек — не… І дагэтуль адбываецца тое самае. Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра тое, як нам лепш пазнаць свайго Творцу і Пана.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла