2014 люты

Навэнна да Маці Божай з Люрда ў інтэнцыі хворых

(штодзённа можна дадаваць уласную інтэнцыю)

Першы дзень 2 лютага

О наша Пані з Люрда, якую мы з вялікім даверам заклікаем як пасрэдніцу ласкаў і міласэрнасці. Выпрасі нам ласкі, патрэбныя для духоўнага і фізічнага аздараўлення.

Падрабязней...

Шукайце найперш Валадарства Божага, а ўсё іншае дадасца вам

Напярэдадні Вялікага посту разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OPы мы разважаем над тым, як ажыццявіць заклік да Божага Валадарства ў штодзённым жыцці. Як учыніць так, каб нашая вера не абмяжоўвалася толькі ранішняй ды вечаровай малітвай і маленькімі жэстамі дабрачыннасці? 

Падрабязней...

Падстаў шчаку...

Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем над адным з самых вядомых урыўкаў са Святога Пісання. Часта з дапамогаю менавіта гэтых словаў зламыснікі спрабуюць маніпуляваць хрысціянамі: «Ты ж вернік, дык падстаў шчаку...». Часта менавіта гэтыя словы выклікаюць у хрысціянаў абурэнне і неразуменне. Што ж гэта значыць — падставіць другую шчаку таму, хто цябе ўдарыў? 

Падрабязней...

Дзеля чаго тлуміць галаву Езусу дробязямі?

Шостая звычайная нядзеля, год А

Разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP мы ў чарговы раз разважаем над пытаннем жыццёвага выбару — самым важным пытаннем. Кажучы, што выбіраем Хрыста, ці гаворым мы праўду? Або звяртаемся да Яго толькі ў самых выключных сітуацыях і забываемся, выходзячы з касцёла пасля Імшы?

Падрабязней...

Вялікая радасць і вялікія спадзяванні: па старонках новага нумара часопіса «Ave Maria»

Першы нумар часопіса «Ave Maria» ў гэтым годзе атрымаўся па-сапраўднаму святочным і знакавым у хроніцы жыцця Каталіцкага Касцёла на Беларусі, бо на яго старонках сабраны матэрыял пра тры надзвычай важныя падзеі ў рэлігійным жыцці нашай краіны — біскупскія пасвячэнні ксяндза Алега Буткевіча, ксяндза Юрыя Касабуцкага і ксяндза мансеньёра Юзафа Станеўскага. Сціслыя рэпартажы і інтэрв’ю, эсэ і фотаўклейкі дапамогуць чытачам акунуцца ва ўрачыстую атмасферу кожнай з гэтых падзеяў, якія насяляюць душу вялікімі спадзяваннямі, бо «біскуп — знак прысутнасці Хрыста ў свеце», як сказаў благаслаўлёны Ян Павел ІІ.

Падрабязней...

Як стаць соллю?

Пятая звычайная нядзеля, год А. 

Сёння разам з айцом Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем над нялёгкай задачай, з якою чалавек, на першы погляд, справіцца няздольны. Аднак нават у выкананні самых цяжкіх справаў нам здольная дапамагчы Божая ласка.

Падрабязней...

Выдавецтва Pro Christo запрашае наведаць ХХІ Міжнародную кніжную выставу-кірмаш

Запрашаем наведаць ХХІ Міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіць у Мінску з 5 да 9 лютага ў выставачным цэнтры БелЭкспа (вул. Я. Купалы, 27). Сярод мноства кніг на любыя густы вы знойдзеце і працы каталіцкага выдавецтва Pro Christo. Сярод іншага цікаваю будзе кніга польскага філосафа езуіта а. Юзафа Аўгустына «Чвэрць гадзіны шчырасці», паэтычны зборнік «Будслаў — прызнанне ў любові», дзіцячыя кнігі «...І няхай сабе вераб'і чырыкаюць» Ленэ Майер-Скуманц і «Першая Камунія з белым бантам» кс. Яна Твардоўскага.

Падрабязней...

5 лютага — Успамін Святой Агаты

Агата — з грэцкай мовы: agathe — азначае добрая, цудоўная.

Святая Агата — адна з самых папулярных і шанаваных яшчэ са старажытных часоў дзяўчaт-мучаніц. Слава пра яе дайшла да нашага часу, хоць пра яе жыццё мы ведаем няшмат, а тое, што апавядаюць нам старыя паданні,  больш змяшчае ў сабе легендаў, чым дакладных звестак. Мы можам толькі здагадвацца, што Агата паходзіла са знакамітага і багатага роду з Сіцыліі (сённяшняя Катанія). Яшчэ ў юнацтве яна прыняла хрысціянскую веру. Вырашыўшы застацца ў чыстасці, адмовілася выйсці замуж за прэфекта Катаніі.

Падрабязней...

Святы Блажэй

Імя святога Блажэя вядома католікам дзякуючы таму благаслаўленню, якое ўдзяляецца на яго свята. У час благаслаўлення святар, трымаючы ў руках дзве скрыжаваныя свечкі, моліцца: "Няхай Бог праз заступніцтва святога мучаніка Блажэя вызваліць цябе ад усялякіх хваробаў горла і ад усялякага зла".

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла