5 лютага — Успамін Святой Агаты

Агата — з грэцкай мовы: agathe — азначае добрая, цудоўная.

Святая Агата — адна з самых папулярных і шанаваных яшчэ са старажытных часоў дзяўчaт-мучаніц. Слава пра яе дайшла да нашага часу, хоць пра яе жыццё мы ведаем няшмат, а тое, што апавядаюць нам старыя паданні,  больш змяшчае ў сабе легендаў, чым дакладных звестак. Мы можам толькі здагадвацца, што Агата паходзіла са знакамітага і багатага роду з Сіцыліі (сённяшняя Катанія). Яшчэ ў юнацтве яна прыняла хрысціянскую веру. Вырашыўшы застацца ў чыстасці, адмовілася выйсці замуж за прэфекта Катаніі.

Святая Агата — адна з самых папулярных і шанаваных яшчэ са старажытных часоў дзяўчaт-мучаніц. Слава пра яе дайшла да нашага часу, хоць пра яе жыццё мы ведаем няшмат, а тое, што апавядаюць нам старыя паданні,  больш змяшчае ў сабе легендаў, чым дакладных звестак. Мы можам толькі здагадвацца, што Агата паходзіла са знакамітага і багатага роду з Сіцыліі (сённяшняя Катанія). Яшчэ ў юнацтве яна прыняла хрысціянскую веру. Вырашыўшы застацца ў чыстасці, адмовілася выйсці замуж за прэфекта Катаніі. Той, раз’юшаны, загадаў кінуць яе ў дом распусты, а калі, нягледзячы ні на што, яна захавала чыстасць, яе аддалі на жахлівыя мукі – публічна секлі розгамі, яе цела рвалі кляшчамі, адрэзалі ёй грудзі, а потым кінулі на распаленае вуголле. Усё гэта здарылася ў 251 годзе ў Катаніі ў часе пераследванняў хрысціянаў пры цэзары Дэцыі (249–251гг.).

Далей легенда ўспамінае пра цудоўнае спыненне лавы перад горадам, якая выплыла з Этны праз год пасля смерці Агаты. Усе людзі ўбачылі ў гэтым цудзе заступніцтва сваёй мучаніцы-зямлячкі. Яна стала апякункай Катаніі і прылеглых гарадоў Сіцыліі, а іх жыхары да сённяшняга дня называюць яе «ўмілаванаю дачкою і заступніцаю Сіцыліі».

З цягам часу да св. Агаты пачалі звяртацца ва ўсіх бедах, звязаных з бураю і агнём. Пазней яна стала таксама апякункаю тых, хто адлівае званы, а таксама камінараў і медсясцёр. Жанчыны прасілі заступніцтва святой Агаты пры хваробах грудзей і некаторых іншых захворваннях, а таксама ў часе кармлення грудзьмі.

На абразках св. Агату малююць з домам у полымі, з факеламі і кляшчамі, якімі яе катавалі, а таксама са слановаю косцю як сімвалам яе чыстасці і нязломнасці.

Сярод мноства звычаяў, звязаных з яе культам, трэба прыгадаць асвячэнне ў дзень яе імянінaў — 5 лютага — хлеба, солі і вады, што ўжываюцца як ахова ад стыхій агню, шторму, буры і маланкі.

Імяніны адзначаюцца:
5 лютага, 21 верасня, 14 лістапада.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла