Выдавецтва Pro Christo запрашае наведаць ХХІ Міжнародную кніжную выставу-кірмаш

Запрашаем наведаць ХХІ Міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіць у Мінску з 5 да 9 лютага ў выставачным цэнтры БелЭкспа (вул. Я. Купалы, 27). Сярод мноства кніг на любыя густы вы знойдзеце і працы каталіцкага выдавецтва Pro Christo (стэнд № А6). Сярод іншага цікаваю будзе кніга польскага філосафа езуіта а. Юзафа Аўгустына «Чвэрць гадзіны шчырасці», паэтычны зборнік «Будслаў — прызнанне ў любові», дзіцячыя кнігі «...І няхай сабе вараб'і чырыкаюць» Ленэ Майер-Скуманц і «Першая Камунія з белым бантам» кс. Яна Твардоўскага.

Абавязковая для прачытання ўсім вернікам першая энцыкліка папы Францішка «Lumen Fidei»«Святло веры». Напярэдадні Вялікага посту вельмі дарэчы будуць разважанні с. Нунэ Цітаян «Крыж і Пасха». А пазней падрыхтаваць святочны стол дапаможа кніга Марыны Новікавай «Пасха. Традыцыйныя і сучасныя стравы да святочнага стала».

Заўсёды нешта цікавае можна знайсці ў часопісах «Ave Maria» і «Наша вера». Чакаем вас на выставе кожны дзень з 10.00 да 19.00!  

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла