2014 сакавік

Запрашаем на старонкі новага нумара часопіса «Наша вера»

Шаноўныя чытачы! Спяшаемся падзяліцца з вамі радаснаю вескаю пра тое, што выйшаў у свет новы — першы ў гэтым годзе — нумар квартальніка «Наша вера». Вас не пакінуць абыякавымі захапляльныя матэрыялы пра жыццё і святасць Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, аповеды пра кардынала Казіміра Свёнтка і народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які нядаўна адышоў у вечнасць, а таксама шматлікія іншыя цікавыя старонкі нашага выдання.

Падрабязней...

Абавязкі і правы

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту, год А (30.03.2014)

Разам з айцом дамініканінам Браніславам Дашкевічам OP мы разважаем пра духоўную фармацыю ў час Вялікага посту і спрабуем зразумець настаўленне, падрыхтаванае нам Евангеллем, каб пазбавіцца ад уласнай духоўнай слепаты.

Падрабязней...

Маліцца за святы Касцёл, каб усе людзі прынялі збаўленне

Разважанні Крыжовага шляху

Чалавек жыве ў супольнасці людзей, таму ён не можа ізалявацца, не можа дазваляць праяўляцца эгаізму ў яго жыцці. Ён павінен маліцца не толькі за сябе, але і за ўсю супольнасць Касцёла, маліцца за тое, каб бліжнія навярнуліся ў веру, каб і яны атрымалі збаўленне і каб маглі сузіраць Бога тварам у твар пасля смерці.

Падрабязней...

Запрасіце святасць у штодзённае жыццё

«Калі вы жывеце ў свеце, гэта не значыць, што Бог пра вас забыўся…»

Вясной у выдавецтве «Pro Christo» выходзіць новая кніга: першы пераклад на беларускую мову гамілій заснавальніка супольнасці Opus Dei святога Хосэмарыя Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач». Гэта казанні, прамоўленыя айцом Хосэмарыя ў розныя гады з нагоды галоўных урачыстацяў літургічнага года.

Падрабязней...

Рыба, смажаная ў кунжуце

Рэцэпты на Вялікі пост

Рыбу смажыць умеюць усе. Мы прапануем удасканаліць рэцэпт, дадаўшы кунжутнае семя. У гэтым выпадку рыба, смажаная ў кунжуце, будзе яшчэ і вельмі карыснаю.

Падрабязней...

Выйшла ў свет чацвёртае выданне малітоўніка «Ойча наш»

Чацвёртае выданне малітоўніка ўяўляе сабой зборнік усіх асноўных малітваў на беларускай мове, літаній, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і парадак святой Імшы.

Падрабязней...

Тварог з радыскай і зялёнай цыбулькай

Рэцэпты на Вялікі пост

Яшчэ адзін веснавы рэцэпт, лёгкі для прыгатавання і карысны. Можна выкарыстоўваць як на сняданак, так і на вячэру.

Падрабязней...

Рыба, тушаная з цыбуляю і смятанаю

Рэцэпты на Вялікі пост

Цыбулю нарэзаць паўколцамі. Рыбу нарэзаць невялікімі кавалкамі. Пасмажыць цыбулю на алеі (пажадана ў высокай патэльні). Дадаць туды рыбу, смажыць па 2-3 хвіліны з кожнага боку. Дадаць смятану, пасаліць, паперчыць, тушыць 15-20 хвілінаў. Пры падачы пасыпаць зелянінаю.

Падрабязней...

На гэтым шляху Ты нёс нас у сваім сэрцы...

Разважанні Крыжовага шляху для дзяцей

Уменне спачуваць бліжняму, у патрэбную хвіліну прыйсці яму на дапамогу,  не адказваць помстаю за зло і несправядлівасць, а маліцца за сваіх праціўнікаў і прабачаць ім — гэта тое, чаму дзеці могуць навучыцца падчас набажэнстваў Крыжовага шляху.

Падрабязней...

Квяцістая капуста, пасмажаная ў паніровачных сухарах

Рэцэпты на Вялікі пост

У кулінарыі квяцістая капуста цэніцца за яе смак і дыетычныя якасці. У ежу ўжываюць адварныя суквецці, іх можна тушыць ці смажыць з мясам, гароднінай, бульбай, дадаваць у розныя салаты, гатаваць самастойныя стравы, а таксама яе можна саліць, марынаваць, як асобна, так і з іншай гароднінай. Маладыя далікатныя суквецці выкарыстоўваюцца для прыгатавання дыетычных булёнаў і супоў.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла