Рыба з бульбаю, запечаныя пад маянэзам

Рэцэпты на Вялікі пост

А вось гэты рэцэпт можна выкарыстаць для прыгатавання абеду. Рэцэпт даволі просты, інгрэдыенты таксама немудрагелістыя, а пачаставаць гэтай страваю можна цэлую кампанію.

Рыба з бульбаю, запечаныя пад маянэзам

Вам спатрэбіцца:

  • 500 г філе рыбы (цілапія, судак, палтус, пангасіус або інш.)
  • 1 кг бульбы
  • 350 г памідораў
  • 100 г сыра
  • маянэз
  • соль
  • перац

Рыбу нарэзаць невялікімі кавалкамі, пасаліць, паперчыць, пакінуць на 15-20 хвілін.
Бульбу пачысціць, нарэзаць колцамі.
Памідоры таксама нарэзаць колцамі.
Сыр нацерці на дробнай тарцы.

У форму для запякання (папярэдне змазаць алеем) выкласці палову бульбы. Пасаліць, паперчыць. На бульбу пакласці рыбу. На рыбу выкласці памідоры. На памідоры выкласці бульбу, якая засталася, крыху пасаліць. Бульбу змазаць маянэзам. Пасыпаць сырам і паставіць у духоўку.

Запякаць пры тэмпературы 180 градусаў (прыкладна 40-50 хвілінаў).
Смачна есці!

смотреть порно видео онлайн бесплатно . Смотрите http://www.ibrauzer.ru скачать opera mini 4.1.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла