Квяцістая капуста, пасмажаная ў паніровачных сухарах

Рэцэпты на Вялікі пост

У кулінарыі квяцістая капуста цэніцца за яе смак і дыетычныя якасці. У ежу ўжываюць адварныя суквецці, іх можна тушыць ці смажыць з мясам, гароднінай, бульбай, дадаваць у розныя салаты, гатаваць самастойныя стравы, а таксама яе можна саліць, марынаваць, як асобна, так і з іншай гароднінай. Маладыя далікатныя суквецці выкарыстоўваюцца для прыгатавання дыетычных булёнаў і супоў.

Вам спатрэбіцца:

  • 700 г квяцістай капусты
  • 2 яйкі
  • 100 г паніровачных сухароў
  • 2 ст.л. сушанай зеляніны (кроп, пятрушка, базілік і інш.)
  • алей
  • соль
  • перац

Капусту падзяліць на буйныя суквецці. Пакласці ў падсолены кіпень, варыць каля 10 хвілінаў. Пасля капусту астудзіць і разабраць на дробныя суквецці.

Яйкі ўзбіць з соллю і перцам. Паніровачныя сухары перамяшаць з зелянінаю. Суквецці абмакнуць у яйкі. Абваляць в сухарах. Пасмажыць капусту на алеі да залацістага колеру.

Смачна есці!

татуированные сучки

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла