Рыба, тушаная з цыбуляю і смятанаю

Рэцэпты на Вялікі пост

  • 500 г філе рыбы (судак, мінтай, цілапія, гарбуша або інш.)
  • 250 г цыбулі
  • 300-400 г смятаны (або вяршкоў, маянэза)
  • соль
  • перац
  • алей

Цыбулю нарэзаць паўколцамі. Рыбу нарэзаць невялікімі кавалкамі. Пасмажыць цыбулю на алеі (пажадана ў высокай патэльні). Дадаць туды рыбу, смажыць па 2-3 хвіліны з кожнага боку. Дадаць смятану, пасаліць, паперчыць, тушыць 15-20 хвілінаў. Пры падачы пасыпаць зелянінаю.

Смачна есці!

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла