Запрашаем на старонкі новага нумара часопіса «Наша вера»

Шаноўныя чытачы! Спяшаемся падзяліцца з вамі радаснаю вескаю пра тое, што выйшаў у свет новы — першы ў гэтым годзе — нумар квартальніка «Наша вера». Вас не пакінуць абыякавымі захапляльныя матэрыялы пра жыццё і святасць Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, аповеды пра кардынала Казіміра Свёнтка і народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які нядаўна адышоў у вечнасць, а таксама шматлікія іншыя цікавыя старонкі нашага выдання. Са зместам часопіса вы можаце пазнаёміцца ў гэтай публікацыі.

Бесплатное секс видео порно порно .. Купить аккумулятор в минске на сайте http://autopusk.by .

Гэты нумар часопіса распачынаецца шэрагам матэрыялаў, прысвечаных кананізацыі благаслаўлёных Папаў Яна XXIII і Яна Паўла ІІ, сярод якіх змешчаны ўрыўкі з энцыклікі Яна ХХІІІ Pacem in terris, «Тэстамэнт Яна ХХІІІ», урыўкі з кнігі арцыбіскупа М. Макшыцкага і Б. Грысяк «Аповед пра святасць Яна Паўла ІІ», артыкул а. С. Памыкалы SJ «„Еднасць святых“ з Янам Паўлам ІІ».

100-годдзю кардынала К. Свёнтка прысвечана эсэ К. Лялько «Вялікі дар захаплення».

У артыкуле «Эдэн» М. Пашук цікава разважае пра паходжанне назвы біблійнага саду.

Пра малітоўныя беларускія вершы даўней і сёння піша І. Багдановіч у артыкуле «Табе малюся, Божа міласцівы». Тут жа змешчаны верш Кірылы Тураўскага «Малітва да Божай Маці».

Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел Х, «Першая прычына — прычыны другасныя».

Пра складаны вобраз Пілата ў творах літаратуры разважае Е. Лявонава ў артыкуле «Не я праліў кроў Ягоную…».

Постаці малавядомага айца А. Кавячынскага прысвечаны артыкул А. Шпунта «Пад пылам забыцця».

М. Скобла прэзентуе чытачам кнігу вядомага фалькларыста А. Ліса «Выбранае» ў артыкуле «З небыцця — на покуць».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы М. Дуксы, А. Данільчык, У. Мароза.

Памяці народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна прысвечаны «Слова Апостальскага нунцыя ў Беларусі…» К. Гуджэроцці і артыкул І. Багдановіч «Паэтычнае апостальства Рыгора Барадуліна».

Мастацтвазнаўца В. Буйвал у эсэ «Сабор святога Пятра ў Рыме» піша пра сусветнавядомы шэдэўр хрысціянскай архітэктуры.

«Позірк Езуса: вопыт псіхадрамы» — так называецца разважанне С. Кандрычына пра сустрэчу чалавека з Богам.

Каталіцкім святыням Астравеччыны прысвечаны артыкул архітэктара А. Яроменкі з аднайменнай назваю.

В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва — працаю італьянскага мастака Б. Строццы «Апостал Пётр аздараўляе паралітыка».

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла