2014 красавік

Крыжовы шлях паводле “Дзённіка” святой сястры Фаўстыны

Прапануем вам разважанні Крыжовага шляху, заснаваныя на Святым Пісанні і “Дзённіку” святой сястры Фаўстыны. Спадзяемся, што яны дапамогуць вам годна перажыць Вялікі пост і лепш падрыхтавацца як да светлага свята Пасхі, так і да свята Божай Міласэрнасці, якое адзначаецца ў першую нядзелю па Вялікадні.

Падрабязней...

Навэнна перад святам Божай Міласэрнасці

Гэтую навэнну Пан Езус прадыктаваў сястры Фаўстыне ў жніўні 1937 г., каб маліцца ёю перад святам Божай Міласэрнасці. Ён сказаў: «Я жадаю, каб у гэтыя дзевяць дзён ты прыводзіла душы да крыніцы Маёй міласэрнасці, каб яны чэрпалі ў ёй сілу і прахалоду, і ўсялякую ласку, якая неабходная ім у жыццёвых цяжкасцях, і асабліва ў гадзіну смерці».

Падрабязней...

Як захаваць чысціню сэрца? У гэтым дапаможа Малітоўнік для дзяцей «Шчаслівыя чыстыя сэрцам»

Добрым дапаможнікам у гэтай справе для дзяцей будзе малітоўнік «Шчаслівыя чыстыя сэрцам». Нездарма за аснову назвы гэтае кнігі ўзятыя словы аднаго з благаслаўленняў Езуса, прамоўленых падчас Казання на гары. Сэрца дзіцяці — чыстае ў сваім духоўным харастве. Аднак нельга пагадзіцца з тымі, хто з жадання растлумачыць гэтую алегорыю параўноўвае дзіцячае сэрца з «чыстым лістом паперы», на якім дарослыя могуць напісаць што заўгодна.

Падрабязней...

Святая Джанна Берэтта Молла

Святая Джанна Берэтта Молла, успамін якой адзначаецца 28 красавіка, з’яўляецца апошняю па часе святою, вынесенаю да алтара папам Янам Паўлам ІІ. Яна павінна стаць асабліваю апякункаю для людзей нашага часу, калі, з аднаго боку, так шмат матуляў з вялікаю любоўю прысвячаюць сябе сям’і, а з другога — калі мы становімся сведкамі масавага забойства ненароджаных дзяцей.

Падрабязней...

Навэнна да святога Яна Паўла ІІ

Святы Ян Павел ІІ ужо задоўга да кананізацыі стаў нябесным заступнікам для многіх з нас. Як пры жыцці, так і пасля смерці ён з’яўляецца для нас мудрым настаўнікам у веры і малітве, апекуном слабых, адзінокіх і пакінутых, увасабленнем працавітасці і запалу ў рэалізацыі свайго паклікання. У навэнне, якую мы прапануем, згадваюцца найбольш істотныя аспекты веры, на якія звяртаў увагу Святы Айцец. Паслухаем жа яго слова разам з Божым словам і... адкажам малітваю свайго сэрца.

Падрабязней...

Сведчанне Уваскрослага

Мы працягваем святкаваць актаву Пасхі і разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP разважаем над тым, як Хрыстус і пасля свайго Уваскрасення працягвае сведчыць Апосталам. Чаму ж мы, Яго паслядоўнікі, можам навучыцца, чытаючы радкі Евангелля, прысвечаныя Уваскросламу Хрысту?

Падрабязней...

Каб зразумець «як прарастае святасць...»

Святы Ян Павел ІІ пакінуў вельмі вялікую духоўную і інтэлектуальную спадчыну: энцыклікі, адгартацыі, апостальскія лісты, біяграфічныя кнігі... Некаторыя з гэтых твораў Вялікага Папы ў розныя гады былі перакладзеныя на беларускую мову. Прапануем вашай увазе агляд беларускамоўнай спадчыны святога Яна Паўла ІІ.

Падрабязней...

Адчуць праз акіяны і стагоддзі еднасць веры

Публікуем фрагмент велікоднага ліста нашага знакамітага земляка Ігната Дамейкі, які ён напісаў больш чым паўтара стагоддзя назад з далёкае Чылі да сваіх родных у Парыж. Калі чытаеш ліст, міжволі думаеш, як важна для нас, сённяшніх католікаў, адчуць праз акіяны і стагоддзі еднасць у веры з тымі, што жылі задоўга да нас.

Падрабязней...

Песах — Пераход

Вялікдзень, год А (20.04.2014)

Надышло прыгожае і доўгачаканае свята Вялікадня! Разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP разважаем пра тую Пасху — пераход, — якою з’яўляецца ўсё нашае жыццё.

Падрабязней...

Молімся разам са святой Джаннай Берэтта Молла

28 красавіка паўсюдны Касцёл адзначае ўспамін святой Джанны Берэтта Моллы, якая аддала сваё жыццё за жыццё дзіцяці, што насіла пад сэрцам. Прыклад гэтай святой узрушвае кожнага, хто знаёміцца з яе жыццём, тым больш, што Джанна была нашаю сучасніцаю. Прапануем вам, шаноўныя чытачы, невялікую падборку малітваў праз заступніцтва святой Джанны, якая пасля адыходу ў вечнасць адорвае сваёй любоўю яшчэ большую колькасць людзей і сваёй падтрымкаю падбадзёрвае тых, хто з даверам звяртаецца да яе.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла