Бульбяна-маркоўныя аладкі

Рэцэпты на Вялікі пост 

Вам спатрэбіцца:

  • 8 бульбінаў
  • 2 морквы
  • 2 яйкі
  • 2-3 ст. лыжкі мукі
  • 2 ст. лыжкі смятаны
  • 3-4 ст. лыжкі масла або алею
  • соль

Бульбу і моркву пачысціць (у суадносінах 4:1). Нацерці на тарцы (дробнай ці буйной – на ваш густ). Змяшаць бульбу з моркваю, дадаць яйкі, муку, смятану, пасаліць.

Выкладаць аладкі лыжкаю на разагрэтую і змазаную патэльню і смажыць да гатоўнасці. Падаваць са смятанаю або маслам.

Смачна есці!

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла