2014 май-чэрвень

Часопіс "Наша вера" 2-2014

Новы нумар квартальніка «Наша вера» прапануе чытачам паразважаць пра жыццё і святасць нядаўна кананізаваных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, пазнаёміцца з успамінамі, прысвечанымі кардыналу Казіміру Свёнтку, узбагаціцца скарбамі хрысціянскай літаратурнай спадчыны і сусветнага сакральнага мастацтва. Запрашаем пазнаёміцца са зместам часопіса на нашай старонцы.

Падрабязней...

Выйшаў у свет другі нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»

Пашана да Божага імя, да ўсяго святога з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі нашай веры. Гэтая думка стала скразной у апошнім нумары часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Менавіта другой запаведзі дэкалогу прысвечаны чарговы «ўрок» айца Віталія Даніловіча. На гэтую ж тэму выказваюцца і чытачы часопіса. У апавяданні Ірыны Жарнасек «Букет дзьмухаўцоў» ідзе гаворка пра любоў да бліжняга.

Падрабязней...

Таямніца Любові

Цудоўная навіна для аматараў беларускай хрысціянскай музыкі — да ўрачыстасці ў Будславе прымеркаванае выйсце новага дыску моладзевага хору Gloria з мінскай архікатэдры пад назвай «Таямніца Любові».

Заспявайма разам усім вядомыя і зусім новыя песні, разам будзем маліцца і праслаўляць нашага Бога, каб спазнаць Таямніцу Яго Любові.

Падрабязней...

Исцеление от чувства обиды

Па ініцыятыве айцоў езуітаў выдавецтва «Pro Christo» пачынае друкаваць рэкалекцыйныя разважанні айца Юзафа Аўгустына SJ, якія грунтуюцца на «Духоўных практыкаваннях» святога Ігнацыя Лаёлы. Першая кніга з гэтай серыі — гэта «Исцеление от чувства обиды», фундамент рэкалекцый.

Падрабязней...

«А вы кім лічыце Мяне?»

Урачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла, Трынаццатая звычайная нядзеля, год А (29.06.2014)

Разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы вучымся следам за святым Пятром самастойна шукаць адказ на пытанне Хрыста: «А вы кім лічыце Мяне?» Не адказаўшы на яго, немагчыма стаць сапраўдным хрысціянінам, не адказаўшы на яго, нельга назваць сябе вучнем Хрыста.

Падрабязней...

Боязь і страх

Дванаццатая звычайная нядзеля, год А (22.06.2014)

Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем на нязручныя тэмы: страху, вернасці да смерці, пекла і чыстца. Мы заўжды імкнемся абмінаць падобныя пытанні, але замоўчванне не вырашае праблемы і кожны будзе вымушаны выбіраць раней ці пазней...

Падрабязней...

Супольнасць любові

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, год А (15.06.2014)

Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем над таямніцаю Святой Тройцы і спрабуем зразумець, што значаць усім нам вядомыя словы, якія мы так часта паўтараем: «Бог ёсць любоў»...

Падрабязней...

Малітва да Маці Божай

Просім Цябе, Валадарка наша, як ранішняя Зорка рассей ззяннем сваім цемру спакусаў сатаны, якія паглынаюць нашу душу. Просім Цябе, Поўня небесная, напоўні сваім святлом пустыню нашага жыцця, змый бруд грахоў нашых, каб мы маглі дасягнуць паўнаты вечнага жыцця, святла нязгаснай хвалы праз Таго, Хто ўзвялічыў Цябе як Заранку нашу, Хто ўчыніў, што Ты нарадзілася, каб потым Яму нарадзіцца ад Цябе. Яму хвала і пашана на векі вечныя. Амэн.

Падрабязней...

Жыць у раскошы Божай любові, або Агляд чэрвеньскага нумара «Ave Maria»

Чэрвень са сваёй раскошай зеляніны, сонечнага цяпла і квецені нібы запрашае нас узгадаць пра раскошу Божай любові і шчодрасці. Нездарма гэты месяц прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Узгадаць пра набажэнства да Сэрца Езуса запрашае нас і чэрвеньскі нумар часопіса «Ave Maria» ў артыкуле кс. Юзафа Гавэла SCJ «Ян ХХІІІ — сфармаваны ў школе Сэрца Езуса». Добры Папа Ян — як яго называлі вернікі — у сваіх дзённікавых запісах дзеліцца з намі, нашчадкамі, сваім перажываннем гэтага набажэнства, якое прыносіць вялікі плён у жыцці хрысціянаў.

Падрабязней...

Прыйдзі, Духу Святы…

Урачыстасць спаслання Духа Святога, год А (8.06.2014)

У гэтую ўрачыстасць разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем над той значнасцю, якую мае для кожнага з нас дзеянне Духа Святога, які пазбаўляе нас страху, аздараўляе, дае моц абвяшчаць Евангелле і напаўняе радасцю пасхальнай таямніцы.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла