Малітва да Мацi Божай Маёвай

У тыя жорсткiя часы, калi на нашай зямлi было цалкам забаронена друкаванае малiтоўнае слова, а перавоз праз дзяржаўную мяжу малiтоўнiкаў атаясамлiваўся з кантрабандай, у тыя часы, калi старыя малiтоўнiкi былi ўжо зачытаныя да таго, што па iх цяжка было малiцца, а тыя, што нейкiм цудам маглi займець новы малiтоўнiк, лiчылiся немаведама якiмi шчаслiўчыкамi, у тыя змрочныя часы нашы бабулi i мацi, дзядулi i бацькi не пераставалi малiцца.


Многiя з iх могуць i цяпер дастаць з шуфляды спiсаны сшытак, у якi яны некалi дбайна перапiсвалi малiтвы, песнi, набажэнствы, а то i артыкулы з рэлiгiйных замежных часопiсаў ды газэт. Гэтыя сшыткi i запiсы — яшчэ адзiн доказ трываласцi нашай веры, яе праўдзiвасцi i нязломнасцi. Малiтва, якая падаецца нiжэй, узята намi з аднаго такога сшытка. Старэйшыя вернiкi, напэўна ж, многiя ведаюць яе — малiтву, якую яны прамаўлялi ў маi да Найсвяцейшай Панны Марыi.

Мы ўзялi малiтву са сшытка нястомнай руплiвiцы дзеля дабра Касцёла Таiсы Янаўны Струй — парафiянкi Задарожскага касцёла, што на Глыбоччыне.

Малітва да Мацi Божай Маёвай

Надзея i прытулак наш, прачыстая Марыя! Мацi бедных грэшнiкаў! Каго ж нам прызываць на гэтай зямлi выгнання? Хто высушыць слёзы нашыя? Хто ад пакутаў нас выратуе? О Мацi! На вусны нашыя ўсцяж вяртаецца Тваё Iмя, мы пастаянна клiчам Цябе. О Марыя! Малiся за нас! Не пакiдай сваiх дзяцей, Мацi наша, бо што станецца з намi, калi не захочаш выслухаць нас?

Цяпер Твой месяц. Гэты благаслаўлёны час Касцёл Божы аздобiў Тваiм Iмем. З найвялiкшай вернасцю, жывой верай i любоўю мы схiляемся да Тваiх ног у надзеi, што лiтасцiва не адрынеш нашай просьбы... i мы не будзем заклiкаць Цябе надарэмна. Марыя, неба i зямлi Каралева, Мацi Найсвяцейшая, Якой даручаны цэлы свет. Мы ж перадусiм просiм Цябе заўсёды з ласкай глядзець на Касцёл Сына Твайго. Засланi яго, Мацi, засланi Сваiм Сэрцам. Выпрасi ў Сына Твайго, каб на ўсёй зямлi, сярод усiх народаў заквiтнеў братнi спакой i згода.

Мы ўсе — Твой народ. О Каралева нябёсаў! Засланi нас ад усяго злога i не стамляйся падтрымлiваць сваёй апекай.

О найцудоўнейшая Мацi Божая, Каралева свету, Суцяшэнне нашае! Ля Тваiх ног мы складаем зелянiну i букеты розных, найпрыгажэйшых кветак, каб яны былi шматколернай, пахучай аздобай сэрцаў i думак нашых. Астры няхай будуць узорам праўды, — прыкметай цярплiвасцi, браткi — сяброўства, фiялкi — прыкладам сцiпласцi, лiлеi — сімвалам нявiннасцi, незабудкi — сардэчнай памяцi аб Табе, павой — адзнакай трываласцi, а самыя пахучыя ружы — адлюстраваннем нашых гарачых пачуццяў да Цябе.

О Марыя, о Месячык ясны! О найпрыгажэйшая Зорка, што асвятляеш нам цемру гэтага жыцця. Разагравай сэрцы Тваiх дзяцей верай i любоўю, а тых, якiя далёка адышлi ад Твайго Сына, пажадай прывесцi да Яго як марнатраўных дзяцей. Пажадай: бедным грэшнiкам — слёзы пакуты знайсцi, хворых — аздаравiць, журботных — суцешыць. Учынi, каб гэты Твой месяц май, у якi ўсялякае стварэнне ажывае, стаўся і для нас таксама часам адраджэння ў Богу.

О Каралева Мiласэрнасцi! Мацi любовi! Пры Тваiх нагах ляжыць маё нэндзнае сэрца, звязанае, скручанае грэшнымi ўчынкамi i думкамi. Да Цябе яно звяртаецца, бо на Цябе, о Мацi грэшнiкаў, сваю надзею ўсклала. Звярнi свае мiласэрныя вочы на мяне. Адзiн Твой позiрк можа мяне вылечыць, аздаравiць i ашчаслiвiць. Да каго ж мне звяртацца, калi не да Цябе? Хто больш мiласцiвы за Цябе? У каго маю шукаць лякарства i спакой для ранаў душы маёй? Толькi Мацi можа знайсцi шчасце для свайго дзiцяці.

Прашу Цябе, вымалi ў Сына Свайго праўдзiвае для мяне навяртанне. З любоўю i ўдзячнасцю я выбiраю Цябе за Каралеву i Панi майго сэрца. Усё жыццё буду праслаўляць Тваю мiласэрнасць, а ў вечнасцi ўсе вякi дзякаваць буду Табе, о ласкавая, о мiласцiвая, о найлепшая Панна Марыя! Амэн.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней