Супольнасць любові

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, год А (15.06.2014)

«Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не бывае асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага» (Ян 3, 16–18).

Супольнасць любові

Сёння ва Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы Пан Езус казаў Нікадэму пра любоў Божую. Бог ёсць любоў — гэта адна з фразаў, якія хіба найчасцей паўтараюць. Але вельмі рэдка мы ўсведамляем, што гэтыя словы вядуць нас да таямніцы Святой Тройцы. Адзіны Бог сам па сабе ёсць супольнасцю любові. Калі б Бог не быў еднасцю трох Асобаў, што значыла б, што Ён ёсць любоў? Гэта быў бы нейкі жудасны эгаізм. Такому «богу» патрэбны быў бы свет, каб глядзецца ў яго. Такі «бог» не любіў бы свет, а толькі жадаў бы мець яго, каб насыціць уласную непаўнату.

Але Бог — гэта супольнасць Асобаў і таму Ён — паўната любові, якая выліваецца з Яго ў свет. Гэта любоў, якая хоча даваць. Гэтая любоў вольная сама і дае вольнасць. Гэтая любоў нязмерна вышэйшая за любое непрыняцце, з якім Бог сутыкаецца ў свеце. Бог так палюбіў свет, што паслаў свайго Сына не дзеля таго, каб знішчыць свет, а каб збавіць яго. Дасканалая Божая любоў ніколі не крыўдуе і не дамагаецца, яна заўжды ёсць крыніцаю аздараўлення.

Тыдзень таму мы святкавалі Урачыстасць Спаслання Духа Святога. Гэта Ён з’яўляецца любоўю, што вядзе нас да еднасці з Богам. Ён сыходзіць на нас, каб мы мелі ўдзел у любові самога Бога.

Айцец Крыштаф Коц’ян OP

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла