Выйшаў у свет другі нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»

Пашана да Божага імя, да ўсяго святога з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі нашай веры. Гэтая думка стала скразной у апошнім нумары часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Менавіта другой запаведзі дэкалогу прысвечаны чарговы «ўрок» айца Віталія Даніловіча. На гэтую ж тэму выказваюцца і чытачы часопіса. У апавяданні Ірыны Жарнасек «Букет дзьмухаўцоў» ідзе гаворка пра любоў да бліжняга. А «ваўчаняты» і «божыя кароўкі» распавядаюць пра скаўцкія будні, прапануюць чытачам паўдзельнічаць у разгадванні крыжаванак ды галаваломак.

Новыя прыгоды ксяндза Лявона нагадаюць чытачам пра актуальную праблему нашага часу.

Кожны нумар часопіса знаёміць чытачоў з творамі іх равеснікаў. Не стаў выключэннем і гэты нумар, многія матэрыялы якога праілюстравалі юныя мастакі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (майстэрня Г. Хінкі-Янушкевіч).

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла