Літанія да сямі балесцяў Найсвяцейшай Панны Марыі

Кірые, элейсон,
                             Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
                             Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
                             — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа,
                             — змілуйся над намі.

О Марыя, якая даведалася, што схапілі Езуса,  
                             — маліся за нас.
О Марыя, якая бачыла, што з Тваім Сынам абыходзяцца, як са злачынцам,
О Марыя, якая даведалася аб знявагах, якія наносяць Твайму Сыну,
О Марыя, якая бачыла, што Твой Сын быў бічаваны і цернем укаранаваны,
О Марыя, якая пачула несправядлівы прысуд, вынесены Твайму Сыну,
О Марыя, якая сустрэла свайго Сына, калі Ён нёс цяжкі крыж,
О Марыя, якая чула апошнія словы паміраючага Сына на крыжы,
О Марыя, на мацярынскія рукі якой было пакладзена цела Твайго памерлага Сына,
О Марыя, якая вярнулася пасля пахавання Сына ў свой дом,
                             — маліся за нас.

Праз муку і смерць Твайго Божага Сына,
                             — выбаў нас Тваім заступніцтвам.
Праз боль Твайго Мацярынскага сэрца,
Праз цярплівасць, з якою Ты зносіла здзекі і блюзнерствы,
Праз Тваю непахіснасць каля крыжа Езуса,
Праз Тваю паслухмянасць Божаму Провіду,
Ад смутку,
Ад баязлівасці духа і ад роспачы,
Ад недаверу і сумнення ў Божай Міласэрнасці,
Ад ганебнага пакідання ў самотнасці родных і прыяцеляў, якія знаходзяцца ў няшчасці, альбо пагарджаныя,
Ад боязі людзей,
                             — выбаў нас Тваім заступніцтвам.

Мы грэшныя, Цябе просім,
                             — выслухай нас.

Нашую веру, надзею і любоў сваім заступніцтвам захаваць і ўмацаваць май ласку,
                             — Цябе просім, выслухай нас.
Літасць да нас, грэшных, выпрасіць май ласку,
Дасканалы жаль за грахі выпрасіць нам у Твайго Сына май ласку,
У хвіліну нашай смерці  прыйсці нам на дапамогу разам з Езусам, Сынам Тваім, май ласку,
                             — Цябе просім, выслухай нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
                             — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
                             — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
                             — змілуйся над намі.

Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што побач з Тваім укрыжаваным Сынам была Яго­ная Маці, якая цярпела разам з Ім. Да­зволь, каб Твой Касцёл удзельнічаў разам з Марыяй у муцы Хрыста і заслужыў удзел у Яго ўваскрасенні. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.


Вяночак да Беззаганнага Сэрца Марыі
(чытаецца на звычайным ружанцы)

Напачатку:
Ойча Спрадвечны, праслаўляю Тваю бязмежную любоў і ў лучнасці з Беззаганным Сэрцам Марыі ахвярую Табе гэтую малітву разам з адпустамі, якія магу атрымаць за памерлых, што церпяць у чыстцы, асабліва за N.

На вялікіх пацерках:
Божа мой, веру ў Цябе, бо Ты — адзіная Праўда. Давяраю Табе, бо Ты — сама Дабрыня. Люблю Цябе, бо Ты годны самай вялікай любові.

На малых пацерках:
Беззаганнае Сэрца Марыі, будзь маім паратункам і суцяшэннем для тых, хто церпіць. Маліся за нас, за канаючых і за душы памерлых, якія церпяць у чыстцы (10 разоў).

На заканчэнне:
Хвала Айцу...

Вечны адпачынак дай ім, Пане,
а святло вечнае няхай ім свеціць.
Няхай адпачываюць у супакоі. Амэн.

Малітоўнік "Вечны адпачынак дай ім, Пане",
Мінск 2007, выдавецтва "Pro Christo"


 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла