"Шукайце таго, што ў вышынях!"

17 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць ў зварот паштоўку з арыгінальнай маркай, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Мастаком паштоўкі і спецштэмпеля з’яўляецца Уладзімір Васюк.

На марцы адлюстраваны біскупскі пастарал. Яе намінал «В» адпавядае тарыфу на перасылку простай паштовай карткі ў межах Рэспублікі Беларусь. На паштоўцы размешчана выява кардынала на фоне касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Пад выяваю — словы з Паслання апостала Паўла да Каласянаў: «Шукайце таго, што ў вышынях» (пар. Клс 3, 1), якія ўспрымаюцца нібы запавет кардынала, пакінуты нам, пілігрымам на гэтай зямлі.

Наклад пашкоўкі — 30 000 асобнікаў.

Спецыяльнае памятнае гашэнне адбудзецца 21 кастрычніка, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння кардынала, на Галоўным паштамце ў Мінску.

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней