2014 ліпень-жнівень

«Брамы пякельныя не перамогуць яго...»

Дваццаць першая звычайная нядзеля, год А (24.08.2014)

Чалавек заўжды шукае шчасця. І свет кожны дзень прапануе нам мноства варыянтаў яго атрымаць. Як не згубіцца ў акіяне розных тэндэнцый, цячэнняў і вучэнняў? Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра вернасць Хрыстоваму вучэнню.

Падрабязней...

«Пане, памажы мне!»

Дваццатая звычайная нядзеля, год А (17.08.2014)

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра важнасць заставацца настойлівымі ў веры. Усім знаёмыя моманты, калі апускаюцца рукі і не хапае надзеі. І ўсё адно нават тады варта нястомна паўтараць следам за хананэйскай жанчынай з сённяшняга евангельскага чытання: «Пане, памажы мне!».

Падрабязней...

Малітвы айца Максімільяна Марыі Кольбэ

14 жніўня — успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Гэтыя малітвы складзеныя з розных фрагментаў яго лістоў і выступленняў.

Падрабязней...

Знак вялікай свабоды

Дзевятнаццатая звычайная нядзеля, год A (10.08.2014)

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра знак вялікай свабоды, які дае нам Хрыстус. Углядаючыся ў Яго, мы можам пераступіць законы гэтага свету, атрымліваючы свабоду Божых дзяцей, і ісці па вадзе Божай любові. 

Падрабязней...

Святы Дамінік — апостал ружанцовай малітвы

8 жніўня ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Дамініка, заснавальніка Ордэна Братоў Прапаведнікаў. Зазірнем у мінулыя стагоддзі, каб крыху пазнаёміцца з жыццём гэтага вялікага святога. Паблукаем у думках па сонечных вуліцах Балоньі, дзе ён распачынаў сваю апостальскую дзейнасць...

Падрабязней...

Каб слабасць не адабрала надзеі

На працягу стагоддзяў змянялася знешняя форма паяднання чалавека з Богам і бліжнімі. Адно заставалася нязменным: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 23).

Падрабязней...

Пан дзейнічае

Васямнаццатая звычайная нядзеля, год А (3.08.2014)

Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра вартасць адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў нашым жыцці. Гэта зусім не пустое праседжванне ў касцёле замест дзейснай дапамогі бліжнім, як можна было б падумаць. Гэта сустрэча з жывым, поўным любові Панам, які маўчыць, але дзейнічае, напаўняючы жыццё сэнсам.

Падрабязней...

Адказваем на складаныя пытанні з новым нумарам часопіса «Ave Maria»

Нават католікаў «са стажам», якія ўжо маюць багаты вопыт духоўнага жыцця з Богам, вельмі часта хвалююць пытанні адносна рэлігійнай практыкі, тых ці іншых касцёльных наказаў або праўдаў веры. І гэта добра. Гэта паказчык таго, што наша вера жывая і ўвесь час развіваецца. Амаль кожны артыкул новага — ліпеньска-жнівеньскага — нумара часопіса «Ave Maria» скіраваны на тое, каб даць вам, дарагія чытачы, своеасаблівыя духоўныя арыенціры ў лабірынтах жыцця. 

Падрабязней...

Святасць, пазбаўленая дасягненняў і славы

Пра кнігу Рэнэ Ларантэна «Жыццё Катрын Лябурэ»
(выдавецтва «Pro Christo», 2014).

Падрабязней...

Я — хлеб жыцця

Цела Хрыста — гэта сапраўдная спажыва. Яно сілкуе не толькі душу, але і цела чалавека. Гэта пацвярджаюць Марта Робін і Тэрэза Нойман, абедзве жанчыны на працягу некалькі дзесяткаў гадоў жылі толькі Эўхарыстыяй, не спажываючы ніякай іншай ежы.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла