2014 ліпень-жнівень

Дзівосны абраз

Навуковыя даследаванні пацвердзілі ўсеагульнае перакананне, што выява Маці Божай з Гвадэлупы не з’яўляецца тварэннем чалавека.

Падрабязней...

Без нядзельнай cвятой Імшы немагчыма паспяхова рэалізаваць сваё жыццё

«Sine dominiсo non possumus!» — «Без дару Пана, без дня Панскага мы не можам жыць». Так у 304 годзе адказалі хрысціяне з Абітэна (сённяшні Туніс), схопленыя на цэлебрацыі нядзельнай Літургіі, якая была забаронена. Іх паставілі перад суддзёю і спыталі, чаму яны здзяйснялі ў нядзелю хрысціянскі рэлігійны абрад, ведаючы, што ён караецца смерцю.

Падрабязней...

Аб'яўленні Марыі — перасцярога і надзея

Аб’яўленне Бога, а перадусім Хрыста і, яшчэ часцей, Ягонай Маці і святых «звычайным» людзям — гэта старажытная і ў той жа час найбольш супярэчлівая з’ява хрысціянскай пабожнасці. Што такое аб’яўленне? Пры якіх умовах Касцёл прызнае яго звышнатуральны характар?

Падрабязней...

Што такое апокрыфы?

Апокрыфамі называюць габрэйскія і раннехрысціянскія пісанні, паходжанне якіх невядомае ці выклікае сумненні, альбо якія проста адрозніваюцца ад паўсюдна прынятага вучэння, і якія Касцёл не прызнаў «натхнёнымі» кнігамі. Існуюць падабенствы паміж кананічнымі тэкстамі і апокрыфамі: асоба ўяўнага аўтара, тэматыка, сюжэт апавядання, біблійныя літаратурныя жанры. Нягледзячы на гэта, апокрыфы ніколі не ўключаліся ў афіцыйны збор святых кніг.

Падрабязней...

Вялікая надзея

Пятнаццатая звычайная нядзеля, год С (13.07.2014)

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем над тым, якую вялікую надзею мае чалавек, нягледзячы на ўсе свае слабасці і недахопы, калі толькі спадзяецца на магутнасць Божую і давярае Яму. Тады нават тое зерне, якое трапіць на камяністую сухую глебу душы, дасць шчодры плён.

Падрабязней...

Ці актуальны «Апакаліпсіс» сёння?

Пра кнігу Францішка Зіга SJ «Уваскрослы Пан і веруючыя ў імя Яго» (выдавецтва «Pro Christo», 2014)

Сярод усіх кніг Святога Пісання для многіх з нас самаю незразумелаю і таямнічаю з’яўляецца «Апакаліпсіс святога Яна». «Нават шматлікія апублікаваныя да гэтага часу каментарыі да яе і манаграфіі аказаліся не ў стане здавальняюча растлумачыць гэтую таямнічую кнігу», — піша Францішак Зіг SJ у сваёй працы «Уваскрослы Пан і веруючыя ў імя Яго», якая нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве «Pro Christo» ў перакладзе з польскай мовы на рускую, здзейсненым Ірынай Бурак. У кнізе чытачам прапануецца каментарый да першых трох главаў «Апакаліпсіса святога Яна».

Падрабязней...

Якое жыццё і якую смерць выбіраем мы?

Пра кнігу с. Нунэ Цітаян MSF «Жыццё і смерць» (выдавецтва «Pro Christo», 2014)

Жыццё і смерць — самыя важныя паняцці, якія хвалююць хрысціянства і і ўсе іншыя рэлігіі ў свеце. Нават няверуючыя людзі рана ці позна сутыкаюцца з пытаннямі, звязанымі з гэтымі таямнічымі з’явамі, і мусяць шукаць на іх адказы. Таму для ўсіх чытачоў цікаваю і запатрабаванаю будзе кніга «Жыццё і смерць» сястры Нунэ Цітаян MSF, манашкі Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, армянкі па паходжанні, якая нясе сваё служэнне ў Беларусі. Кніга выйшла ў серыі «Мая вера», якая была заснавана ў 2013 г. і ў якую ўвайшла папярэдняя кніга с. Нунэ Цітаян «Крыж і Пасха».

Падрабязней...

Скарбы, пра якія мы рэдка задумваемся

«Тваёй абароне аддаёмся...» — такі загаловак мае насценны каляндар на 2015 год, выдадзены ў выдавецтве «Pro Christo». 

Падрабязней...

Гэта вялікая таямніца веры

Прысутнасць Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце — гэта, безумоўна, вялікая таямніца веры, якая сведчыць пра Яго Боскую сутнасць. Жывы і сапраўдны, прысутны у постацях хлеба і віна і праз паслугу святара даступны нам у любы момант. Гэта нешта неверагоднае, што Бог так моцна ўваходзіць у жыццё чалавека, што яднае ў чалавеку звычайны свет з звышнатуральным Божым святлом.

Падрабязней...

Мець пакорнае сэрца

Чатырнаццатая звычайная нядзеля, год А (06.07.2014)

Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP сёння закранем таямніцу лагоднага і пакорнага Сэрца Езуса і паразважаем, як навучыцца гэтай лагодзе ў мітуслівым і супярэчлівым сучасным свеце.

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла