Часопіс "Наша вера" 3-2014

Новы нумар часопіса «Наша вера» ўжо чакае сваіх чытачоў на паліцах парафіяльных кіёскаў. Прапануем пазнаёміцца са зместам квартальніка на нашай старонцы.

Нумар квартальніка пачынаецца матэрыялам Д. Бічэль і К. Лялько «Віншаванне з радзімы», прысвечаным 25-годдзю біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Т. Кандрусевіча.

«Кардынал Станіслаў Дзівіш пра святасць Яна Паўла ІІ» — так называецца інтэрв’ю Марціна Пшэцішэўскага з былым сакратаром вялікага Папы, кард. С. Дзівішам.

Пра сувязь з Пружанамі першага беларускага кардынала К. Свёнтка апавядае К. Лялько ў эсэ «Ах, гэтыя Пружаны…». Пра гісторыю пружанскага касцёла, у якім служыў вікарыем кс. К. Свёнтэк, піша Н. Пракаповіч.

У арт. «Пазаслоўная мова ў Бібліі» М. Пашук цікава апавядае пра невербальныя сродкі камунікацыі ў Святым Пісанні.

Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел ХІІ, «Пра анёлаў — чыстых духаў».

Літаратуразнаўца І. Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў арт. «Паэтычны катэхізіс Яна Чачота». Тут жа друкуюцца вершы паэта ў перакладзе з польскай мовы.

«Чатыры віды любові» — так называецца праца англійскага пісьменніка і тэолага К. С. Льюіса, працяг з якой друкуецца ў перакладзе Ю. Шэдзько (Раздзел ІІІ. «Прыязнасць»).

Пра балючую праблему пераследу хрысціянаў у свеце піша кс. Т. Яклевіч у арт. «Сусветная вайна з хрысціянамі».

«Калі паўстане супраць мяне войска, не збаіцца сэрца маё…» — пад такой назвай друкуецца арт. доктара філалагічных навук Ж. Некрашэвіч-Кароткай пра паэму Яна Радвана «Радзівіліяда» і наведванне месца Чашніцкай бітвы.

Мастацтвазнаўца В. Буйвал у эсэ «Латэранская базыліка» піша пра гэтую старажытную рымскую святыню.

Мастак М. Купава ў арт. «Ужо не далёкая гара» вяртаецца да ваенных падзеяў у Італіі на Монтэ-Касіна, у якіх прымалі ўдзел і беларускія жаўнеры.

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы маладых паэтак Ю. Шэдзько і К. Комар.

М. Скобла ў арт. «Дваццацітрохкніжжа Ніла Гілевіча» піша пра ўнікальнае выданне твораў народнага паэта Беларусі ў 23-х тамах.

У рубрыцы «Проза» змешчаны новыя творы У. Сіўчыкава.

Пра філасофскую лірыку вядомага беластоцкага паэта прафесара Я. Чыквіна разважае ў сваім арт. літаратуразнаўца І. Саматой.

Выставе «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі» прысвечана інтэрв’ю І. Ламакі з мастаком Ф. Янушкевічам.

В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» знаёміць чытачоў з чарговымі шэдэўрамі сусветнага мастацтва — працамі італьянскага скульптара Данатэла.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла