2014 лістапад

У тваім жыцці ёсць сэнс

Першая нядзеля Адвэнту, год В (30.11.2014).

Сёння разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP мы разважаем над заклікам Езуса чуваць, напаўняючы кожны свой дзень звычайнай працай, якая, аднак, можа паслужыць збаўленню чалавецтва, калі выконваць яе з верай і любоўю. 

Падрабязней...

Віншаванні старшыні ККББ з нагоды 20-годдзя часопіса «Ave Maria»

Шаноўная пані рэдактар Крыстына Лялько, рэдакцыйны калектыў і чытачы!

У гэтым годзе мы адзначаем 20-годдзе часопіса "Ave Maria". Гэты юбілей схіляе нас да таго, каб скласці Богу падзяку за ўсё дабро, якое праз мудрае каталіцкае слова штомесяц уваходзіць, як жаданы госць, у нашыя дамы і ў наша жыццё.

Падрабязней...

Найперш міласэрнасць

Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, год А (23.11.2014).

Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы вучымся евангельскай міласэрнасці да душы і цела чалавека. Мы патрэбныя адзін аднаму, каб падтрымліваць, суцяшаць, даваць парады, каб наведваць у хваробе, накарміць у голад і апрануць у халады. Гэта і ёсць міласэрная любоў. Памятайма, што кажа нам Хрыстус: «Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі».

Падрабязней...

Скаваны страхам

Трыцаць трэцяя звычайная нядзеля, год А (16.11.2014).

Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра страх. Усім, напэўна, знаёмае адчуванне, калі апускаюцца рукі, нічога не хочацца рабіць, а нешта ўнутры падказвае не лезці лішні раз на ражон, каб не сталася яшчэ горш. Страх сапраўды можа часам абараніць ад небяспечнай сітуацыі, але часта ён заганяе нас у вузкія межы, скоўваючы і не даючы рухацца наперад.

Падрабязней...

«Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач»

Трыцаць другая звычайная нядзеля, год А (9.11.2014).

Разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем над прыгожай евангельскай алегорыяй пра дзесяць паннаў: мудрых і неразумных. Агонь у нашых светачах — гэта нашая вера. Як заставацца мудрымі, каб алею для яе хапіла?

Падрабязней...

Незалежна ад часу:

лістападаўскі нумар «Ave Maria»

У пошуках матэрыялаў на нейкую тэму часта даводзіцца звяртацца да ўсяго архіву часопісаў «Ave Maria». І амаль кожны раз гэты зварот зацягвае нашмат глыбей, чым планавалася, далёка за межы выбранае тэмы. 20 гадоў! І ніводзін часопіс не здаецца састарэлым, неактуальным. Гэта не дзіўна: на старонках кожнага нумага вядзецца гутарка пра рэчы, што цікавяць чалавека незалежна ад часу, у якім ён жыве... Вось і новы, юбілейны нумар, прапануе паразважаць пра тое, аб чым мы часта забываемся ў віры штодзённых клопатаў.

Падрабязней...

Павел VI абвешчаны благаслаўлёным

Папа Францішак мінулай вясной кананізаваў двух сваіх знакамітых папярэднікаў — Яна ХХІІІ і Яна Паўла II, а 19 кастрычніка 2014 г. ён абвясціў благаслаўлёным яшчэ аднаго папу — Паўла VI, які ўзначальваў Каталіцкі Касцёл у складаны перыяд секулярызацыі заходняга грамадства з 1963 г. па 1978 год, і праславіўся як рэфарматар Касцёла, выдатны дыпламатычны дзеяч і тэолаг.

Падрабязней...

Палёгка для душаў

Успамін усіх памерлых вернікаў.
Трыцаць першая звычайная нядзеля, год А (2.11.2014).

Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы ўзгадваем пра вялікае значэнне ўспаміну ўсіх памерлых, які адзначае Касцёл 2 лістапада, і пра практыку адпуста, звязаную з ім. Мы ведаем, што жыццё не заканчваецца на зямлі, дык чым мы можам дапамагчы тым, хто ўжо адышоў з гэтага свету, і на што можам спадзявацца пасля ўласнай смерці?

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла