Павел VI абвешчаны благаслаўлёным

У нядзелю, 19 кастрычніка 2014 г., папа Францішак абвясціў благаслаўлёным аднаго са сваіх папярэднікаў на пасадзе св. Пятра — Паўла VI. Гэта наступны Папа ХХ стагоддзя, які вынесены да хвалы алтароў пасля св. Пія Х, Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Яго 15-гадовы Пантыфікат па многіх прычынах можна лічыць пераломным, бо ён прыпаў на час правядзення Другога Ватыканскага Сабору, у якім ён браў непасрэдны ўдзел, а таксама на напружаную сітуацыю ў самім Касцёле.

Святар, дыпламат, арцыбіскуп, кардынал, Папа

Джавані Баціста Манціні нарадзіўся 26 верасня 1897 г. на поўначы Італіі ў г. Сарэца (правінцыя Брэшыя). Яго бацька Джорджы быў журналістам і прапагандаваў грамадскае вучэнне Касцёла, працаваў у італьянскай Каталіцкай акцыі, быў членам парламента.

Святарскае пасвячэнне будучы Папа прыняў 28 мая 1920 г. у Брэшыі, пасля працягваў адукацыю ў Мілане і Рыме, а таксама ў Папскай касцёльнай акадэміі, у якой вучыліся ватыканскія дыпламаты. У маі 1923 г. распачаў працу ў Апостальскай нунцыятуры ў Варшаве ў якасці сакратара нунцыя. У Польшчы ён правёў няпоўныя паўгады, знаёміўся з краінаю, быў на Яснай Гары, вывучаў польскую мову, але частыя захворванні, выкліканыя халодным кліматам, пасадзейнічалі выезду ў Італію. Вярнуўшыся на радзіму, кс. Манціні распачаў працу ў Дзяржаўным сакратарыяце, адначасова выконваючы абавязкі касцёльнага асістэнта студэнцкай секцыі італьянскай Каталіцкай акцыі (1925–1933) і капелана Федэрацыі студэнтаў італьянскіх каталіцкіх універсітэтаў. У 1937 г. ён стаў намеснікам Дзяржаўнага сакратара, якім быў тады кардынал Эўджэніа Пачэлі (будучы папа Пій ХІІ). Гэтую пасаду кс. Манціні працягваў займаць пасля абрання Папы ў сакавіку 1939 года. У гады Другой сусветнай вайны ён адказваў за дапамогу бежанцам і апеку над імі.

Пасля вайны Пій ХІІ хацеў на  кансісторыі прызначыць яго кардыналам, але кс. пралат Манціні не прыняў узнагароды. Толькі ў 1954 г. ён стаў арцыбіскупам Мілана. На гэтай пасадзе праявіліся яго пастырскія і арганізацыйныя таленты. На працягу васьмі гадоў арцыбіскупу Манціні ўдалося аднавіць духоўнае жыццё архідыяцэзіі, ён абвяшчаў пастырскія лісты і пасланні, наведваў прадпрыемствы і прычыніўся да вяртання ў Касцёл многіх людзей з працоўных і інтэлектуальных асяродкаў, падтрымліваў развіццё каталіцкай прэсы.

15 снежня 1958 г. пераемнік Пія ХІІ папа Ян ХХІІІ на першай кансісторыі прызначыў 61-гадовага арцыбіскупа Мілана кардыналам, а 25 снежня 1959 г., нечакана для многіх, гэты ж Папа абвясціў аб скліканні Другога Ватыканскага Сабору. Новы кардынал апынуўся ў галоўнай падрыхтоўчай і ў тэхнічна-арганізацыйнай камісіях.

21 чэрвеня 1963 г. пасля смерці Яна ХХІІІ і пасля двухдзённага канклава кард. Манціні быў абраны Папам. Ён выбраў для сябе імя Паўла VI. Новы Папа мог аднавіць працу Сабору альбо закончыць яе пасля першай сесіі. На наступны дзень пасля абрання Павел VI рашуча сказаў, што мае намер працягваць справу Яна ХХІІІ. 

Памёр Павел VI на 81-м годзе жыцця ў свята Перамянення Пана. Вестка пра смерць Папы была нечаканаю для ўсяго Касцёла і свету, бо ў адрозненні ад сваіх папярэднікаў — Пія ХІІ і Яна ХХІІІ — ён да канца жыцця захоўваў актыўнасць. Яшчэ ў сераду, 2 жніўня, Святы Айцец сустрэўся з вернікамі на дзядзінцы Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа на штотыднёвай аўдыенцыі, на наступны дзень прыняў новага прэзідэнта Італіі Сандра Перціні і падрыхтаваў разажанні на нядзельную малітву «Анёл Панскі». <...> Перад смерцю Паўлу VI паспелі ўдзяліць сакрамэнт намашчэння хворых і св. Камунію. 6 жніўня 1978 г., у 19:40, Павел VI адышоў у дом Нябеснага Айца.

Папа Сабору

Вялікая заслуга папы Паўла VI была таксама ў кіраванні працамі Сабору, у стварэнні ўмоваў поўнай свабоды ў выказваннях яго ўдзельнікаў і правядзенні глыбокай рэформы ў Касцёле з захаваннем непарушным дэпазіту Хрыстовай веры.

Пасля Другога Ватыканскага Сабору Павел VI прымяніў увесь свой аўтарытэт для ўвядзення ў жыццё пастановаў Сабору, што было няпроста. З аднаго боку, было супраціўленне старэйшых іерархаў і свецкіх католікаў, якія баяліся, што вельмі хуткае ўвядзенне зменаў, напр., нацыянальных моваў у літургію або адкрытасць на супрацоўніцтва Касцёла з іншымі веравызнаннямі і рэлігіямі, можа стаць прычынаю замяшання сярод вернікаў і аслабіць веру. З другога — Папа павінен быў стрымліваць найбольшых актывістаў, якія хацелі ўводзіць саборныя змены адразу, без адпаведнай падрыхтоўкі духавенства і вернікаў. 

Менавіта на хвалі падрыву пастановаў Сабору ўзнік рух арцыбіскупа М. Ліфебра, а таксама з’явіліся іншыя небяспечныя тэндэнцыі, напр., спробы супольнай Эўхарыстыі з некатолікамі, раптоўнае зніжэнне пакліканняў або аспрэчванне цэлібату святарамі — гэта менавіта на Патыфікат Паўла VI прыпала найбольшая колькасць адыходаў са святарства і манаства.   

Рэфарматар

Ідучы за патрабаваннямі айцоў Сабору ў справе рэформы Рымскай Курыі, Павел VI узяўся за цяжкую справу грунтоўных зменаў у гэтым інстытуце, які з’яўляўся кіруючым органам Касцёла. 7 снежня 1965 г., у дзень заканчэння Сабору, ён абвясціў аб змяненні існуючай Кангрэгацыі Святога Афіцыя, пераемніцы святой інквізіцыі, у Кангрэгацыю веравучэння. Змянілася не толькі назва, але таксама структура і заданні гэтай установы, якая павінна клапаціцца не толькі пра чысціню веры, але і весці дыскусіі з тэолагамі. Галоўная  рэформа курыі была праведзеная паводле апостальскай канстытуцыі  «Regimini Ecclesiae Universae» ад 15 жніўня 1967 года. Папа змяняў, ліквідаваў адны, утвараў іншыя кіруючыя ўстановы для таго, каб галоўнае «кіраўніцтва» Касцёла дзейнічала спраўна. 

У верасні 1965 г. Папа аднавіў Сінод Біскупаў. У 1969 г. ён правёў рэформу рымкага календара, што прывяло да змянення датаў успаміну некаторых святых і благаслаўлёных. 

Павел VI распарадзіўся таксама, каб усе біскупы, дасягнуўшы 75-гадовага ўзросту, падавалі ў адстаўку, а кардыналы, якім споўнілася 80 гадоў, не ўдзельнічалі ў канклаве і не займалі пасадаў у Рымскай Курыі. У 1973 г. ён пастанавіў, што кардыналаў, якія абіраюць новага Біскупа Рыма, не павінна быць больш за 120.

Дзяржаўны дзеяч

Наследуючы свайго вялікага папярэдніка Яна ХХІІІ, Павел VI выпрацаваў усходнюю палітыку Апостальскай Сталіцы — палітыку  адкрытасці для ранейшых камуністычных краінаў, асабліва ў Еўропе. Гэта першы Папа, які прыняў старшыню Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мікалая Падгорнага, шэсць разоў сустракаўся з Міністрам замежных спраў Андрэем Грамыкам. Святы Айцец прымаў таксама ў Ватыкане кіраўнікоў іншых сацыялістычных краінаў: прэзідэнта Югаславіі Ёсіпа Броза Ціту, кіраўнікоў Румыніі — Мікалая Чаўшэску, Венгрыі — Янаша Кадара.

Гэтыя візіты не заўсёды садзейнічалі прызначэнню новых біскупаў, але Папа лепш знаёміўся з сітуацыяй у камуністычных краінах. Прапаганда злагоджвала тон выказванняў, што няраз прыводзіла да паляпшэння становішча веруючых людзей. <...>

Нягледзячы на цяжкасці, Папа хацеў максімальна выкарыстаць усялякія прававыя магчымасці, каб аблегчыць або проста забяспечыць нармальнае функцыянаванне Касцёла ў некаторых краінах, напр. Чэхаславакіі.

Павел VI быў таксама першым Біскупам Рыма, які ў 1965 г. наведаў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку і прамовіў слова аб усталяванні міру, справядлівасці і бяспекі ў свеце. Важнаю міжнароднаю ініцыятываю Папы для захавання міру ў свеце было ўстанаўленне ў 1967 г. Сусветнага дня міру, які пачаў адзначацца з 1 студзеня 1968 г. 

Папа — пілігрым

Вялікім новаўвядзеннем Пантыфікату Паўла VI сталі яго пілігрымкі. Некаторыя яго папярэднікі скіроўваліся ў падарожжа толькі па касцёльнай тэрыторыі, Апенінскім паўвостраве або ў Францыю, звычайна пад прымусам свецкай улады. Толькі Павел VI распачаў цалкам дабравольнае «заваяванне свету», правёўшы ў 1964–1970 гадах дзевяць падарожжаў амаль па 20-ці дзяржавах. 

Першы візіт Папа здзейсніў 4-6 студзеня ў Святую Зямлю: у Ізраіль і Іарданію. Гэта пілігрымка мела не толькі гістарычны, але і экуменічны характар. За час падзелу паміж усходнім і заходнім хрысціянствам, пачынаючы з 1054 г., сустрэча з іерархамі Усходніх Касцёлаў — Канстанцінопальскім патрыярхам Афінагорам і Ерузалемскім патрыярхам Бэнэдыктам — адбывалася ўпершыню.

Наступныя падарожжы папы Манціні адбыліся ў Індыю (02-05.12.1964), ЗША (3-4.10.1965), Партугалію (Фаціма, 13.05.1967), Турцыю (25-26.07.1967), Калумбію (22-25.08.1968), Швейцарыю (10.06.1969), Уганду (кананізаваў св. Караля Луанглу і яго паплечнікаў, 31.07–02.08.1969) і на Далёкі Усход: у Філіпіны, Аўстралію, Інданэзію, Ганконг і Цэйлон (цяпер Шры-Ланка; 26.11–05.12.1970).

У 1964–1977 гг. Павел VI здзейсніў 14 падарожжаў па 20-ці мясцовасцях і рэгіёнах Італіі.

Экуменізм, энцыклікі, кананізацыі

Дзейнасць на карысць еднасці хрысціянаў — чарговы важны аспект гэтага Пантыфікату. 7 снежня 1965 г. у Ватыкане і Канстанцінопалі Павел VI і партыярх Афінагор адначасова знялі экскамунікі, накладзеныя  ў 1054 годзе прадстаўнікамі Усходняга і Заходняга Касцёлаў. У 1975 г. пасля заканчэння набажэнства ў Сікстынскай капліцы Біскуп Рыма стаў на калені перад кіраўніком грэцкай дэлегацыі мітрапалітам Мелітонам, просячы яго прабачыць грахі супраць еднасці з боку Каталіцкага Касцёла.

Падчас Пантыфікату гэтага Папы распачаўся афіцыйны дыялог з англіканамі і лютэранамі, а таксама былі адноўленыя  кантакты з патрыярхам Маскоўскім. Святы Айцец прыняў многіх прадстаўнікоў іншых Касцёлаў: двух англіканскіх арцыбіскупаў (1966 г., 1977 г.), няраз сустракаўся з патрыярхам Афінагорам, прыняў лідара тыбецкіх будыстаў Далай-ламу.  

Павел VI з’яўляецца аўтарам 7 энцыклік, 10 апостальскіх канстытуцый, 6 адгартацый, 11 апостальскіх лістоў і больш, чым 40 іншых лістоў. Ён абвясціў благаслаўлёнымі 62-х і святымі — 84 чалавекі. Упершыню за гісторыю Касцёла надаў тытул доктара Касцёла дзвюм жанчынам (св. Кацярыне Сіенскай і св. Тэрэзе Авільскай). На шасці кансісторыях прызначыў 143 кардыналаў.

Падрыхтавала Іна Ламака.
Паводле: http://itar-tass.com,
«Wiadomosci», KAI № 42 за 2014 г.

Индивидуальные занятия логопед ребенку, метод Томатис Москва www.bestlogoped.com

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла