2014 снежань

Свята Эпіфаніі

Эпіфанія — адно з самых старажытных хрысціянскіх святаў, якое святкуецца 6 студзеня. Урачыстасць Эпіфаніі, або свята Трох каралёў, з’яўляецца святам узвышэння Хрыста, Бога і Караля, святам аб’яўлення Яго хвалы.

Падрабязней...

Часопіс "Маленькі рыцар Беззаганнай" 4-2014

Пабачыў свет новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Асноўная ягоная тэма – Божае Нараджэнне, як мы яго святкуем, што для нас галоўнае ў ім. Часопіс прапануе сваім чытачам задумацца таксама над тым, ці падобныя сем’і, у якіх яны жывуць, да той, у якой жыў Дзіцятка Езус.

Падрабязней...

Часопіс "Наша вера" 4-2014

Новы нумар часопіса «Наша вера» ўжо чакае сваіх чытачоў на паліцах парафіяльных кіёскаў. Прапануем пазнаёміцца са зместам квартальніка на нашай старонцы.

Падрабязней...

Шлях да шчасця ці да разбурэння?

Па старонках студзеньскага нумара «Ave Maria»

Новы год... Новы дзень... Новы шанец і новыя спадзяванні... Адначасова роздум над перажытым і над тым, што яшчэ чакае наперадзе... На парозе новага 2015 года нас радасна вітае папа Францішак у пасланні на 48-мы Сусветны дзень супакою «Не нявольнікі, а браты», урывак з якога друкуецца ў новым, студзеньскім нумары часопіса «Ave Maria».

Падрабязней...

Радуймася!

Урачыстасць Нараджэння Пана (25.12.2014).

Сёння з дапамогаю разважання, якое прапануе нам традыцыя Касцёла ў старажытнай Літургіі Гадзінаў, мы будзем імкнуцца асэнсаваць тую радасць, якую дорыць нам вялікая ўрачыстасць Нараджэння Збаўцы нашага Езуса Хрыста.

Падрабязней...

Са Святам Божага Нараджэння!

Шаноўныя нашы чытачы!

Віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Падрабязней...

Сапраўная годная ахвяра

Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана, год В. Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і  Юзафа (28.12.2014).

Мы працягваем святкаваць Божае Нараджэнне, і сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра прыклад ахвярнасці Святой Сям’і і пра тое, якое ахвяраванне, сапраўды годнае Бога, можам даць Яму мы з вамі.  

Падрабязней...

З Божай Міласэрнасцю ў душы

У сярэдзіне снежня, падчас падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, у Віцебску адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай ZMBM. Сімвалічна, што прэзентацыя ў Віцебску праходзіла менавіта ў касцёле Езуса Міласэрнага.

Падрабязней...

Хто стане кардыналам?

У Рыме 11 снежня прагучала аб’ява аб скліканні кансісторыя для выбару новых кардыналаў. Узнікае пытанне: каго Папа прызначыць кардыналам? Нагадваем, што выбар кардыналаў цалкам належыць біскупу Рыма. Іх асноўныя абавязкі і прывілеі: удзел у канклаве, калі ўзнікне патрэба, і падтрымка Папы ў клопаце пра паўсюдны Касцёл.

Падрабязней...

«Сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце»

Трэцяя нядзеля Адвэнту, год В (14.12.2014).

Сёння разам з дамініканінам айцом Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра тое, як распазнаць Хрыста ў сваім жыцці, каб Ён сапраўды стаў яго цэнтрам і мэтаю. Час Адвэнту дае нам магчымасць падрыхтавацца, каб нанова пусціць Хрыста ў сваё жыццё, свой дом і сваю сям’ю.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла