Колькасць католікаў у свеце расце

Колькасць католікаў у свеце павялічваецца. Гэты рост зарэгістраваны на ўсіх пяці кантынентах, як паведамляе Ватыканскае інфармацыйнае агенцтва Fides.

Колькасць католікаў у свеце склала амаль 1,23 млрд чалавек, з агульным павелічэннем больш чым на 15 млн, пачынаючы з 2013 года. Найбольшы рост зарэгістраваны ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Афрыцы, далей ідуць Азія, Еўропа і Акіянія.

Працэнт католікаў ва ўсім свеце склаў 17,49 адсоткаў.

Агульная колькасць святароў павялічылася на 895, дасягнуўшы 414 313 чалавек. У Еўропе чарговы раз зарэгістравана найбольшае скарачэнне колькасці святароў (-1375), затым ідзе Паўднёвая Амерыка (-90) і Акіянія (-80). У Афрыцы колькасць святароў вырасла на 1076 і ў Азіі — на 1364 чалавекі.

Было зафіксавана агульнае зніжэнне колькасці кансэкраваных жанчын у свеце на 10 677 асобаў, і ў агульным яна склала 702 529 асобаў. Яшчэ раз у Афрыцы і Азіі зарэгістравана павелічэнне колькасці кансэкраваных жанчын, у той час як у Еўропе і Амерыцы гэта колькасць памяншаецца.

Колькасць свецкіх місіянераў у свеце скарацілася на 19 234 асобаў і склала 362 488. Ва ўсім свеце існуе 71 188 каталіцкіх дзіцячых садоў, 95 246 пачатковых школаў і 43 783 сярэдніх школаў, а таксама 115 352 каталіцкія цэнтры дабрачыннасці і аховы здароўя.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла