Колькі дзён працягваецца Вялікі пост: 40 ці больш?

Вядома, што Вялікі пост нагадвае нам пра 40 дзён, якія Езус правёў у пустыні, молячыся перад сваім грамадскім служэннем. Аднак, калі на самай справе лічыць дні ад Папяльцовай серады да нядзелі Уваскрасення Пана, то атрымаецца 46 дзён! Так, 46 дзён паміж Папяльцом і Вялікаднем. Але з-за таго, што кожная нядзеля года лічыцца вялікім святам і нагадвае нам пра ўваскрасенне Езуса, то нядзелі не ўлічваюцца ў 40 дзён пакаяння. Паміж Папяльцом і велікоднай нядзеляй — шэсць нядзеляў. Такім чынам, аднімаем іх, і атрымліваем 40 дзён Вялікага посту.

Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.

Паводле: http://www.loyolapress.com

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла